Лепшыя па гаспадарцы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Самы вялікі намалот па ЗАТ «Росіч» — 1626 тон — на сёлетнім жніве ў Паўла Крэня, што працаваў на камбайне «КЗС-1218» разам з памочнікам Дзмітрыем Пражэнікам.

Павел Іванавіч — адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі, які працуе ў ёй амаль 15 гадоў. І кіраўніцтва, і таварышы па працы характарызуюць яго як выдатнага, добрасумленнага работніка, улюбёнага ў зямлю і тэхніку.

Добры вопыт работы і ў яго памочніка Дзмітрыя Пражэніка — ён на жніве ўжо 6-ы сезон. Дзмітрый выкарыстоўвае для гэтай важнай справы канікулы, бо вучыцца ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці». Малады чалавек вельмі задаволены такой выдатнай магчымасцю спалучыць тэорыю і практыку.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.