Любое даручэнне – “на выдатна”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У сераду, калі быў зроблены здымак, заканчваў уборку яравой пшаніцы ў ДСГУ «Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя» камбайнер Аляксандр Шалоха, якому дапамагаў яго сын Уладзімір. Як адзначыў намеснік дырэктара станцыі Іван Сагановіч, Аляксандр Канстанцінавіч — не толькі адзін з самых старэйшых механізатараў у калектыве, але і выдатны спецыяліст у сваёй справе, які зарэкамендаваў сябе з самага найлепшага боку. Гэта майстар на ўсе рукі, за якім замацаваны цэлы шлейф машын — ад кормаўборачнай і глебаапрацоўчай тэхнікі да бульбасаджалкі і капалкі. Уся тэхніка пастаянна спраўная, па-гаспадарску дагледжаная.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.