Мітынг у Гайках

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

5 жніўня 1942 года  ў гісторыі Нясвіжчыны адбылася страшная трагедыя — расстрэл мірнага насельніцтва. Раптоўна загінулі 73 вязні, прадстаўнікі інтэлігенцыі раёна. Кожны год у гэты дзень несвіжане прыходзяць да брацкай магілы, што ва ўрочышчы Гайкі за вёскай Малева, недалёка ад Еськавіч, каб ушанаваць памяць аб загінуўшых.

Так і сёлета, у дзень 70-годдзя з дня гэтай жахлівай даты, на месцы расстрэлу мірных жыхароў адбыўся мітынг. На ім прысутнічалі прадстаўнікі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта, Карцэвіцкага сельскага Савета і жыхары навакольных вёсак.

Сонечны летні дзень… Бярозавы гаёк. Блакітнае мірнае неба, высокае, чыстае… Заплюшчыш на імгненне вочы, і, здаецца, што ніякай вайны ніколі і не было…

Але тым часам гісторыю гэтай сумнай даты пачынае прыгадваць начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Міхаіл Мацэль, які пранікнёна кажа аб трагедыі, што адбылася ў лесе з жыхарамі Нясвіжчыны. Як 70 гадоў таму фашысты ўчынілі расправу над вайскоўцамі, служачымі, навучэнцамі, каталіцкімі і праваслаўнымі святарамі…

Сённяшняе маладое пакаленне павінна і далей захоўваць памяць аб гэтай старонцы вайны, прасякнутай для многіх сем»яў Нясвіжчыны болем і пакутамі, шанаваць памяць аб аднавяскоўцах, што загінулі ад рук нелю-дзяў. І, як падкрэсліў Міхаіл Міхайлавіч, вось ужо не першы год Карцэвіцкаму сельскаму Савету дапамагаюць падтрымліваць брацкую магілу ў належным стане вучні і настаўнікі Карцэвіцкай сярэдняй школы. Працуюць над добраўпарадкаваннем гэтага месца пахавання таксама і жыхары вёсак, многія з якіх яшчэ ў дзяцінстве прыбягалі сюды з бацькамі, а сёння ўжо прыходзяць са сваімі дзецьмі.

Шчырыя словы падзякі за такое стаўленне да страшнага перыяду жыцця  нашых землякоў і ўвогуле ўсяго беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны перадаў прадстаўнікам раённай улады, святарам і прыхаджанам раёна ад пана прафесара Тадэвуша Грыгеля, члена таварыства «Несвіжане ў Польшчы», старшыня раённага аддзела Саюза палякаў у Нясвіжы Іван Івашкевіч. Бацька Тадэвуша Францавіча, польскі вайсковец, быў сярод тых 73 нявінных ахвяр фашызму, для якіх Гайкі ў 1942-м сталі апошнім прытулкам…

Напрыканцы мітынгу святар Свята-Георгіеўскага храма г. Нясвіжа Андрэй Еўшаль і ксёндз-вікарый Нясвіжскага касцёла Божага Цела Валерый Даўгуль разам з прысутнымі памаліліся за душы загінуўшых. А шчабятанне птушак лунала ў надхмар»і, як бы падаючы на нябёсы знак усім бязвінна забітым фашыстамі, што пра іх памятаюць…


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.