На фінішы – першыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулую суботу ў ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» прайшлі дажынкі. Завяршыўся галоўны экзамен астроўскіх хлебаробаў — жніво. Гэта карпатлівая праца людзей, якія дастойна ўнеслі свой важкі ўклад у агульны каравай Нясвіжчыны.

Усё да зерня мы сабралі —

Жыта і пшаніцу,

Напяклі мы караваі —

Будзем весяліцца! —

гэтымі словамі пачалі свята дажынак работнікі Астроўскага СДК і самадзейныя артысты сельгаспрадпрыемства.

Хлебаробы гаспадаркі — яе ўзначальвае дырэктар Людміла Георгіеўна Гутнік — першымі фінішыравалі ў барацьбе за ўраджай, і вынік парадаваў. Уборачную кампанію ўдалося завяршыць пры добрым раскла-дзе нябеснай канцылярыі.

У гэтым годзе з аднаго гектара тут сабралі 67,5 цэнтнераў. На асобных участках лічба ўраджайнасці дасягнула 82 ц/га. Плюс да мінулагодняй адзнакі валавага збору склаў 3050 тон збожжа.

Нягледзячы на асаблівасці земляў гаспадаркі, узята найвышэйшая планка ўраджайнасці, што пацвярджае і даказвае своечасовасць веснавых работ, выкананне ўсіх патрабаванняў тэхналогіі вырошчвання збожжавых. Аснова ўсяму — пачэсная праца людзей вёскі. Жніво правялі сем камбайнавых экіпажаў: Аляксандр Сукала і Яўген Ражкоў («Мега-360»), Аляксандр Чыркун і Яўген Сідарэвіч («Мега-360»), Віктар Яцкевіч і Дзмітрый Чыркун («КЗС-1218»), Віктар Люмін і Валерый Кішко («КЗС-10»), Яўген Ватазін і Яўген Палуянчык («Ліда-1300»), Уладзімір Жэрка і Кірыл Зуй («КЗС-1218»), Аляксандр Цвірка і Віктар Кішко («КЗС 1218»).

На адвозцы зерня ад збожжаўборачных машын былі заняты Віталій Куган (на аўтамабілі МАЗ перавёз 1263 т зерня), Віталій Пашкевіч (на  а/м МАЗ перавёз 1240 т), Сяргей Кунік (на а/м МАЗ перавёз 1159 т). А таксама — Сяргей Ткачэнка, Генадзій Гецман, Міхаіл Чыркун, Уладзімір Куган, Леанід Майсейчык, Мікалай Кішко, Сяргей Бука.

Дырэктар ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» Л.Г. Гутнік на дажынках уручыла Ганаровыя граматы і прэміі прадпрыемства лепшым механізатарам і ўдзельнікам жніва. За шматгадовую і сумленную працу і ў сувязі с 55-годдзем Ганаровай граматай узнагаро-джана і загадчыца сталовай вёскі   Астроўкі З.І. Валочнік.

У дзень дажынак у ганаровым страі былі ўсе, хто самааддана працаваў на жніве. Механізатараў, вадзіцеляў, паляводаў і ўсіх вяскоўцаў павіншаваў першы намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Г.М. Салавей. Ён адзначыў, што хлебаробы ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» першымі з гонарам завяршылі працоўную вахту гарачага жніўня і даказалі працай і адносінамі да зямлі свой прафесіяналізм. Ва ўрачыстай абстаноўцы Г.М. Салавей уручыў Падзячнае пісьмо Мінскага аблсельгасхарчу і абкама прафсаюза работнікаў АПК і Падзяку старшыні Нясвіжскага райвыканкама дырэктару ААТ Л.Г. Гутнік. Па-дзякі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную працу ў аграпрамысловым комплексе раёна, прафесіяналізм і ў сувязі з заканчэннем уборкі збожжавых і зернебабовых культур атрымалі таксама галоўны аграном прадпрыемства А.Я. Грох і галоўны інжынер М.А. Лісоўскі.

Падзячныя пісьмы старшыні Нясвіжскага райвыканкама былі адрасаваны камбайнаваму экіпажу ў скла-дзе А.П. Сукала і Я.А. Ражкова, вадзі-целю В.В. Кугану і аператару ЗСК В.В. Рыбалтоўскаму.

На свята дажынак быў запрошаны Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Бразіліі Л.Ф. Крупец.

Леанід Фёдаравіч зусім нядаўна суправаджаў дэлегацыю Бразіліі, якая пабывала на беларускай зямлі, пазнаёмілася з гісторыяй Нясвіжа, а таксама з сельскай вытворчасцю на базе ААТ «Нясвіжскія Астроўкі». Ён паведаміў, што госці былі ўражаны, калі пабывалі на малочнатаварнай робатызаванай ферме прадпрыемства, на збожжавых палетках. Ура-зіла працавітасць і прыветлівасць беларусаў.

Л.Ф. Крупец адзначыў, што рады поспехам землякоў, дзякуючы чыёй працы дае аддачу і родная зямля. Хлебная ніва, з якой некалі атрымлівалі невысокія ўраджаі, сёння ўзнагароджвае хлебароба багатым караваем.

На памяць пра сустрэчу Л.Ф. Крупец уручыў дырэктару ААТ Л.Г. Гутнік сімвалічны падарунак — абраз Георгія Перамаганосца.

Духмяны каравай з зерня новага ўраджаю на імправізаванай сцэне быў уручаны пераможцу жніва гаспадаркі старшаму камбайнеру А.П. Сукала, які разам з камбайнерам Я.А. Ражковым убраў 280-гектарную плошчу, намалаціўшы 1913 тон зерня. Ад імя хлебаробаў Аляксандр Пятровіч павіншаваў усіх вяскоўцаў з заканчэннем уборкі і запэўніў, што і далей удзельнікі ўборачнай кампаніі будуць старацца працаваць з добрымі вынікамі.

Адзін са святочных караваяў ураджаю 2012 года быў уручаны шаноўнай госці дажынак Клаўдзіі Максімаўне Матусевіч. Менавіта ёй штогод прадастаўляецца ганаровае права з Божым благаславеннем зажынаць першы сноп. У прывітальным слове К.М. Матусевіч, з вышыні паважанага ўзросту, звярнулася з нізкім паклонам да камбайнераў, вадзіцеляў, іншых   удзель-нікаў жніва. Яна падзякавала таксама дырэктару ААТ Л.Г. Гутнік за ўвагу таварыства, якую адчуваюць тыя работнікі гаспадаркі, што знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

Добрых поспехаў дасягнулі хлебаробы «Нясвіжскіх Астровак». Дзяржзаказ выкананы на 125 працэнтаў. Прададзена 2260 тон зерня. У скарбонку ААТ пакладзена больш за тры мільярды рублёў. Валавы збор склаў 9 тысяч 440 тон. Гэта з»яўляецца асаблівым падарункам для ўсіх работнікаў гаспадаркі, якая восенню гэтага года сустрэне і пераступіць свой 60-гадовы юбілейны рубеж.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.