Насенне на рэалізацыю

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З»яўляючыся насенняводчай гаспадаркай, агракамбінат рэалізуе сёлета 1,5-2 тысячы тон элітнага і супер-элітнага насення азімых збожжавых. Цяпер ідзе яго пратручванне. Падчас нашага наведвання новага збожжатока (якраз да жніва тут зманціравалі новую сушылку «Амкадор ЗСК-40Ш») рабочыя Мікалай Чалей і Георгій Рымашэўскі (на верхнім здымку) пад кіраўніцтвам аграхіміка Арцёма Шастапёрава пратручвалі прэпаратам «максім» азімае трыцікале сорту «вальтарыё». Напоўненыя мяшкі адвозіў на кары Андрэй Бейня (на ніжнім здымку). За рабочы дзень яны пратручваюць па 35 тон.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.