Пашана хлебу, пашана людзям!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Яркае, каларытнае, самабытна-беларускае свята, якое шчыра славіць чалавека працы і дзячыць зямлі за плён, — дажынкі, — у пятніцу завітала на Нясвіжчыну, спяваючы гімн хлебаробам, усім працаўнікам вёскі.

16 гадзін дня. На Ратушнай плошчы Нясвіжа пад гукі духавога аркестра з»яўляецца калона пераможцаў і ўдзельнікаў жніва, артыстаў мастацкай самадзейнасці, якія дапамагалі прыгожымі песнямі ва ўборцы ўра-джаю. Следам дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах нясуць упрыгожаныя сімвалы дажынак — снапы з паўнаважкімі каласамі ад кожнага сельгас-прадпрыемства раёна. У святочным шэсці і герой свята — Нясвіжскі каравай, вынік руплівай працы нашых сялян. «Каравай, — гучыць тым часам голас вядучай, — найвялікшае багацце, якое нам падарыла зямелька. У ім — цеплыня рук, майстэрства, мудрасць чалавечая.»

Па традыцыі, свята адкрылася дзяржаўным гімнам і сцяг раённых дажынак паднялі пераможцы раённага спаборніцтва ў жніве-2012 Вяча-слаў Хвіцька, старшы камбайнер ААТ «Сейлавічы», Аляксандр Ісакаў, малады вадзіцель ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс», і Мікалай Рэут, звеннявы сушылкі СВК «Агракамбінат Сноў».

Раздзяліць свята з хлебаробамі раёна прыбылі і ганаровыя госці — першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Замжыцкі, памочнік Прэ-зідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Мінскай вобласці, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Іванчанка, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» Міхаіл Крыштаповіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання Алена Новік, старшыня каардынацыйнага савета грамадскіх аб»яднанняў і палітычных партый, першы сакратар Мінскага абласнога камітэта камуністычнай партыі Беларусі Марыя Худая, святары раёна — благачынны цэркваў Нясвіжскай акругі, протаіерэй Аляксандр Данчанка і дзекан Нясвіжскага дзеканату ксёндз Пётр Шарко.

У святочнай атмасферы сімвалічны дажыначны сноп Нясвіжчыны, у якім звыш 153 тысяч тон зерня пры ўра-джайнасці 68 цэнтнераў з гектара, кіраўніку раёна Івану Крупко ўручыў яго першы намеснік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Генадзь Салавей. Такія высокія паказчыкі былі дасягнуты сумеснымі намаганнямі ўсіх працаўнікоў хлебнай нівы, кожная гаспадарка раёна заслужыла добрых слоў падзякі. Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў і пачэсным гасцям свята на велічнай сцэне на плошчы горада былі ўручаны караваі з хлеба новага ўраджаю.

Вынікі працы хлебаробаў раёна на жніве-2012 падвёў старшыня райвыканкама Іван Крупко, які адзначыў, што сёлетняя ўборка яскравай старонкай увайшла ў гісторыю Нясвіжчыны:

— Сёлета з плошчы 22603 га пры сярэдняй ураджайнасці 68 ц/га намалочана 153689 тон збожжа, што амаль на 30 тысяч тон больш за ўзровень мінулага года. Ураджайнасць, у параўнанні з 2011 годам, узрасла на 13,7 %. Радуе, што ўсе гаспадаркі раёна выканалі план па продажы збожжа дзяржаве. Дзяржзаказ у памеры 28100 тон выкананы на 108,5 працэнта. Гэта лепшы паказчык у вобласці і адзін з лепшых у рэспубліцы. Упэўнены, што паказчыкі, якія мае сёння Нясвіжскі раён у збожжавай гаспадарцы, гэта яшчэ і вынік мэтанакіраванай палітыкі па падтрымцы аграпрамысловага комплексу. У сувязі з гэтым, выказваю словы ўдзячнасці Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Парламенту і кіраўніцтву краіны, Мінскаму абласному выканаўчаму камітэту, камітэту па сельскай гаспадарцы Мінаблвыканкама за значную дапамогу, якую яны аказвалі і аказваюць раёну ў рэалізацыі дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла. Дзякуючы гэтаму з году ў год павялічваюцца капіталаўкладанні ў аграрную галіну раёна — расце яе тэхнічнае забеспячэнне, паляпшаюцца ўмовы працы і жыцця вяскоўцаў.

У сваім выступленні Іван Іванавіч таксама адзначыў, што вялікае значэнне пры правядзенні жніва і падрыхтоўцы да яго меў чалавечы фактар, свядомае імкненне людзей паказаць найлепшыя вынікі, што несумненна стала залогам поспеху.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.