Рэйсы Дзмітрыя Янукевіча

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З дзяцінства марыў кіраваць вялікай машынай малады ва-дзіцель камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Эксперыментальная база «Свеклавічная» Дзмітрый Янукевіч. Прадстаўнік сямейнай вадзіцельскай дынастыі, ён, па ўласным прызнанні, заўсёды любіў тэхніку і зараз задаволены сваёй работай. На сёлетнім жніве перавёз ад камбайнаў гаспадаркі 1105 тон збожжа на «МАЗе-555», а зараз возіць кукурузу на зялёную масу. Як пачнецца ўборка цукровых буракоў — пяройдзе на дастаўку салодкага кораня на цукровы камбінат.

Усе заданні кіраўніцтва Дзмітрый выконвае добрасумленна, з любоўю да справы.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.