ШАНОЎНЫЯ ХЛЕБАРОБЫ!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Жніво 2012 года паспяхова завершана. Яно ўжо стала старонкай працоўнага летапісу Нясвіжчыны.

Сёння я гавару словы шчырай удзячнасці кожнаму, хто добрасумленна працаваў на зямлі, зрабіў усё магчымае, каб вырасціць і сабраць такі добры  ўраджай: з плошчы    22 603 га пры ўраджайнасці  68,0 ц/га намалочана 153 689 тон зерня пры заданні 148 122 тоны. Паказчык валавога збору зерня на 4,3 % вышэй за даведзены заданнем і на 30 тыс. тон пераўзыходзіць узровень мінулага года. Ураджайнасць, у параўнанні з 2011 годам, павялічылася на 13,7 ц/га. Даведзены раёну план паставак збожжа дзяржаве ў аб»ёме 28100 тон перавыкананы.

Вынікі работы хлебаробаў — наш гонар. Гэтыя паказчыкі дасягнуты напружанай працай, воляй і прафесіяналізмам усіх земляробаў раёна.

Упэўнены, што працаўнікі нясвіжскай зямлі зробяць усё магчымае, каб з добрымі паказчыкамі  завяршыць сельскагаспадарчы год і ўнесці дастойны ўклад ва ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу Мінскай вобласці і Рэспублікі Беларусь.

Вялікі дзякуй вам, дарагія хлебаробы, за вашу працу!

Жадаю ўсім добрага здароўя, шчасця і радасці. Няхай пануюць мір і згода ў сем»ях, грамадстве і на зямлі.

І.І. Крупко, старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.