Ствараць – значыць радаваць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Набліжаецца да завяршэння будаўніцтва аб»екта «16-кватэрны жылы дом з двух карпусоў», на вуліцы Маладзёжнай у Нясвіжы па праграме «Старое жыллё». У ім атрымаюць кватэры тыя гараджане, чые дамы, што аджылі свой тэрмін, пойдуць пад знос.

Работы вядзе ДУП «ПМК-218», кіруе імі на аб»екце прараб ПМК-218 Уладзімір Антанюк (на фота ў цэнтры).

За тры гады, якія прайшлі пасля заканчэння БНТУ, дзе ён набыў спецыяльнасць інжынера-будаўніка, Уладзімір на практыцы прымяніў веды, атрыманыя ва ўніверсітэце, заваяваў аўтарытэт у кіраўніцтва прад-прыемства і таварышаў па працы і, што самае галоўнае, — не расчараваўся ў выбранай прафесіі. Ды, напэўна, інакш і не павінна быць, бо бацькі Уладзіміра — таксама будаўнікі, і ён яшчэ са школы вырашыў працягнуць сямейную дынастыю.

Свой добры ўклад ва ўзвядзенне новага жылля ўносіць таксама муляр 5 разраду Валянцін Атасаў і бетоншчык 4 разраду Сяргей Сцяпанаў.

Валянцін Валянцінавіч ужо амаль 15 гадоў працуе ў будаўніцтве, і ўвесь гэты час — у ДУП «ПМК-218». За гэты час давялося папрацаваць на многіх аб»ектах, большасць з якіх — жылыя дамы ў горадзе і раёне.

— Праца павінна прыносіць задавальненне, — сказаў у нашай гутарцы Валянцін Атасаў. І дадаў, што для яго будаўніцтва — і асноўны занятак, і хоббі адначасова.

Падабаецца работа і яго таварышу Сяргею Сцяпанаву, які таксама ўдзельнічаў ва ўзвядзенні многіх жылых дамоў і ферм на раёне.

— У нас дружны, згуртаваны калектыў, — адзначыў Сяргей Валянцінавіч. — Таварышы заўсёды дапамогуць, падкажуць, як лепш зрабіць, а кіраўніцтва забяспечвае дастойную матэрыяльную ўзнагароду за працу, таму работу сваю вельмі цэнім.

Іх падтрымалі і таварышы па працы, аддзелачнікі Станіслаў Ермаліцкі і Людміла Касухіна. Навядзенне ўтульнасці і прыгажосці ў кватэрах, наданне ім жылога выгляду — справа іх рук.

А на пытанне, што яны больш за ўсё цэняць у сваёй рабоце, і Станіслаў, і Людміла ў адзін голас адказалі:

— Гэта тая радасць, якую адчуваеш, калі здаецца новы дом, а ў ім застаецца твая праца.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.