Свята ўдалося

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У ліпені ў вёсцы Каменка прайшло свята вёскі. На яго сабраліся цяперашнія яе жыхары, а таксама былыя, што прыехалі з розных, далёкіх і блізкіх, мясцін. Многія з іх не наведвалі сваю малую радзіму по 20-30 гадоў і былі вельмі рады бачыць адно аднаго.

На свяце прысутнічалі старшыня Казлоўскага сельсавета Алег Паўлавіч Яраш, былы дырэктар ААТ «Новае жыццё» Міхаіл Васільевіч Саленік, а таксама намеснік дырэктара ААТ «Новае жыццё» па ідэалагічнай рабоце Іна Вячаславаўна Сцяпура.

Міхаіл Васільевіч, звяртаючыся да вяскоўцаў, адзначыў, што вёска Каменка хоць і невялікая, але тут створаны зручныя ўмовы для жыцця, праведзены прыродны газ, адсыпана добрая гравійная дарога.

Алег Паўлавіч у сваім выступленні шчыра падзякаваў жыхарам за іх     добрасумленную працу і многім уручыў падарункі. Ад гаспадаркі вяскоўцаў павіншавала і таксама ўручыла падарункі Іна Вячаславаўна Сцяпура.

Поўнай і цікавай інфармацыяй аб Каменцы ад яе ўзнікнення і да ця-  перашняга часу з прысутнымі падзялілася былая настаўніца, пенсіянерка Ірына Вікенцьеўна Паўлоўская.

Потым гучала музыка, спявалі «Аношкаўскія музыкі». У прамежках паміж выступленнямі я чытала свае вершы, прысвечаныя вёсцы Каменка, дзе нарадзілася, дзе прайшло ўсё маё дзяцінства і юнацтва.

Хачу таксама выказаць удзячнасць ураджэнкам Каменкі, а зараз дачніцам Ніне Іванаўне Нагорнай і Марыі Іванаўне Драчан за актыўны ўдзел у арганізацыі свята. Яны ад сябе ўручылі невялічкія, але прыемныя сувеніры ўсім юбілярам вёскі.

Адным словам, свята ўдалося. Яно падарыла вясёлы, прыемны настрой усім, хто на ім прысутнічаў.

Антаніна БЯРОЗКА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.