Святло роднай вуліцы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Мы праехалі па Нясвіжчыне, каб пераканацца, як вяскоўцы шануюць сваю малую радзіму, як гаспадараць на родных вуліцах і падворках.

«На тэыторыі нашага раёна 14 сельсаветаў, — расказвае старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк. — Адпаведна створана 14 камісій па навядзенні парадку на зямлі. За кожнай з іх замацаваны кіраўнікі раённых службаў, якія курыруюць гэты напрамак». І вынікі ёсць.

Анатоль Халопіца, старшыня Юшавіцкага сельсавета, працуе тут з 1985 года. Шэсць населеных пунктаў сельсавета ў яго як на далоні — ведае і людзей, і мясцовыя праблемы. За апошнія пяць год у гэтых вёсках знесена 28 пустуючых хат. На іх месцы пабудаваны новыя дамы, на іншых, яшчэ свежых лапіках зямлі пасеяны аднагадовыя культуры. Вуліцы вёсак утульныя, дагледжаныя.

— У гэтым сельсавеце самыя высокія паказчыкі па малаку, — не без гонару дадае галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Карнюшкін. — І парадак тут падтрымліваюць як след, і святы вясковыя з душою праводзяць. І маладыя, і пажылыя — усе тут паважаныя, не забыты мясцовай уладай. Такія святы гуртуюць людзей, збліжаюць. Заўжды прыемна сюды прыязджаць.

Дружна, талакою жывуць і ў Сейлавіцкім сельсавеце, пра парадак таксама разам дбаюць.

— Дужа ж цяпер трава хутка расце, — кажа старшыня Сейлавіцкага сельсавета Васіль Чычко, — але не даём ёй тут раскашаваць. Увесь час абкошваем. У нас ёсць дзве мотакасы. Сочым за парадкам не толькі на тэрыторыі населеных пунктаў, а і на грама-дзянскіх могілках — у нас іх чатыры. І з хмызам змагаемся, і з дрэвамі трухлявымі — тут ужо такіх і няма. Знеслі 22 старыя пустуючыя хаты, каб на іх месцы новыя пабудаваць альбо гэтыя зямельныя ўчасткі пусціць у справу. У нас добрыя стасункі і са старастамі — людзьмі паважанымі, ініцыятыўнымі. Разам з імі праводзім святы вуліц, конкурсы на лепшую сядзібу — сярод моладзі і сярод людзей сталага веку. Калі збіраемся ўсе разам — здаецца, ву-ліца святлее ад усмешак. І нам прыемна, калі бачыш: талакою можна многае зрабіць.

У апошні час вуліцы і падворкі Сейлавіцкага сельсавета прыкметна папрыгажэлі: людзі вучацца адно ў аднаго гаспадарскаму падыходу. Для многіх з»яўляецца ўзорам падворак загадчыка мясцовай амбулаторыі Ігара Лукашэнкі, які стаў пераможцам у конкурсе на лепшы падворак. Тут усё зроблена з фантазіяй і добрым густам.

Харашэюць падворкі — харашэе і вуліца, праменіць святло, грэе кожнага.

Святлана ХОРСУН, «МП»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.