У ліку тысячнікаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

18 вадзіцеляў перавозілі збожжа ад камбайнаў у ААТ «Новае жыццё». Высокай выпрацоўкі дабі-ліся Вячаслаў Тамашэвіч (1744,4 т), Іван Гесь (1476,2 т), Дзмітрый Гадун (1374,8 т), Уладзімір Сцяпура (1257,6 т).

У лік тысячнікаў увайшоў і Сяргей Смірноў (на здымку). Ён ад камбайнаў на збожжаток даставіў 1276,8 тоны зерня. Акрамя таго, на Гара- дзейскае збожжапрыёмнае прад-    прыемства завёз 145 т 820 кг зерня.

Сёлета перад уборкай яму даручылі новую аўтамашыну — МАЗ-555142. Значыць, цэняць як добрага, акуратнага работніка.

Сяргей Уладзіміравіч — чалавек прыезджы. Колькі часу таму яго бацькі ўсёй сям»ёй пераехалі на Нясвіжчыну з Сібіры. Сяргей застаўся ў гаспадарцы працаваць вадзіцелем. Тут ажаніўся, пабудаваў у Аношках дом. У сям»і — двое дзяцей: студэнт універсітэта і сямікласніца.

— Сяргей Уладзіміравіч уліўся ў калектыў гаспадаркі. Цяпер ён — наш, — гаворыць намеснік дырэктара прадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Іна Сцяпура. — Хіба толькі вымаўленне выдае яго рускае паходжанне.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.