Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 11 °C

Узнагароды — лепшым працаўнікам галіны

Неонила ЛЮБАНЕЦ 1 год назад 0 0

Штогод у мэтах павышэння прэстыжу чалавека працы, маральнага і матэрыяльнага заахвочвання жывёлаводаў, нарошчвання аб’ёму вытворчасці і паляпшэння якасці вырабленай прадукцыі, а таксама павышэння эфектыўнасці і якасці працы сельгаспрадпрыемствы Нясвіжчыны прымаюць удзел у рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”.

Як распавяла старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Святлана Антончык, у рамках акцыі райкам праводзіць штомесячны маніторынг па ўсіх малочнатаварных фермах і комплексах, правяраючы санітарна-бытавыя ўмовы для работнікаў, забеспячэнне іх спецвопраткай і іншымі неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны, ажыццяўляе грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы і ахове працы і праводзіць іншыя мерапрыемствы, неабходныя для ажыццяўлення ўсіх пастаўленых задач. Вынікі правядзення акцыі падводзяцца, адпаведна, кожны месяц. Але лепшыя калектывы і работнікі жывёлагадоўчых ферм вызначаюцца не толькі па такіх кароткіх прамежках часу, але і па выніках квартала і года.



Так, па выніках работы жывёлагадоўчай сферы за мінулы год свае ўзнагароды ўжо атрымалі працаўнікі ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”, “Грыцкевічы”, “Нясвіжскія Астроўкі”, “Лань-Нясвіж” — усяго 62 працаўнікі. На фінансавую падтрымку ў рамках акцыі адказных і мэтанакіраваных работнікаў было затрачана 3300 рублёў з раённага і абласнога бюджэтаў.
Звычайна ганаровыя госці прыязджаюць да работнікаў, якія заслужылі высокіх узнагарод, непасрэдна на працоўныя месцы. Але ў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Лань-Нясвіж” вырашылі сабраць людзей разам і ў святочнай абстаноўцы павіншаваць іх з добрымі вынікамі. Падтрымала ідэю і кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства. Таму работнікі і спецыялісты свінагадоўчага комплексу і малочна-таварных ферм гаспадаркі сабраліся ў сталовай акцыянернага таварыства, дзе акрамя слоў падзякі за працу для іх быў падрыхтаваны і фуршэт, і канцэртная праграма.Узнагароды — лепшым працаўнікам галіны

Павіншавала ланцаў і намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Таццяна Жук, уручыўшы па- дзячныя лісты Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу аператарам машыннага даення Аксане Раманоўскай, Святлане Чарнабай і Людміле Кавалевіч. Узнагароджваючы работніц жывёлагадоўчай сферы, Таццяна Мікалаеўна засяродзіла ўвагу прысутных на тым, што 2023-ы будзе няпростым годам, а значыць усім трэба аб’яднацца і як ніколі працаваць як адзінае цэлае.

— Я цвёрда ведаю: вы гэта можаце і ўсё пераадолееце. Поспехаў усім у вашай нялёгкай працы, — завяршыла сваю прамову Таццяна Жук.
Павіншавала ўсіх прысутных і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Святлана Антончык.

— Шаноўныя нашы землякі, вельмі прыемна бачыць вас у такой цудоўнай абстаноўцы. Ужо са снежня па рэспубліцы ідзе акцыя “Наш жывёлавод”. Сваіх камбайнераў, трактарыстаў-машыністаў мы бачым круглы год, але тое, што з самай раніцы да прыцемак шчыруюць нашы жывёлаводы, бачыць не кожны. Ад імя райкама прафсаюза і ад сябе асабіста я дзякую вам за вашу нялёгкую, але такую патрэбную ўсім нам працу. Калі да вас заязджаеш і бачыш, як будуецца новая ферма, адразу ўспамінаецца фраза: калі ёсць будаўніцтва, то ёсць і жыццё. Дабра вам, міру ў кожны дом, у калектыў, новых здабыткаў і, безумоўна, няхай цякуць малочныя рэкі, але ад гэтага няхай ніколі не баляць вашы рукі! Дзякуй вам за працу!Узнагароды — лепшым працаўнікам галіны

Разам з Таццянай Мікалаеўнай Святлана Анатольеўна ўзнагародзіла 18 работнікаў гаспадаркі падзячнымі лістамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і райкама прафсаюза АПК. Узнагароды яшчэ дзесяці працаўнікам жывёлагадоўчай галіны ад дырэкцыі ААТ “Лань-Нясвіж” уручыў дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Сямашка.

— Паважаныя працаўнікі гаспадаркі, вам — самыя цёплыя і шчырыя словы падзякі ад мяне асабіста і ад усіх галоўных спецыялістаў, — звярнуўся да прысутных Сяргей Мікалаевіч. — За сухімі лічбамі, паказчыкамі стаіце вы — байцы нябачнага фронту. У нас працуюць выдатныя лю- дзі, якія ўмеюць працаваць і падымаюць “Лань” на новыя прыступкі. Так, дзякуючы плённай працы мы павялічылі валавы надой у параўнанні з мінулым годам. Перад намі стаяць глабальныя задачы: пабудаваць новую ферму да канца года, увесці яе ў эксплуатацыю, атрымаць надой 7300 кг на карову… Задач шмат, але ўсе яны паступова вырашацца.

У заключэнне Сяргей Мікалаевіч пажадаў кожнаму з працаўнікоў, іх блізкім і родным моцнага здароўя, а таксама жадання ісці на працу і радасці ад яе вынікаў.
Прыемным сюрпрызам для лю- дзей, якія працуюць на фермах і комплексе, сталі музычныя падарункі, якія ім дарылі артысты народнага ансамбля песні “Ланская бяседа”.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!