Высокая адказнасць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З адным з лепшых у раёне вадзіцеляў на адвозцы збожжа ад камбайнаў Вячаславам Захаравым (СВК «Агракамбінат Сноў») мы сустрэліся адразу пасля завяршэння ў гаспадарцы жніва. Яго МАЗ з прычэпам стаяў на мех-двары.

У фізічнай вазе Вячаслаў Віктаравіч перавёз 2729,9 тоны збожжа. Гэта даволі ўнушальная лічба.

— Па колькі рэйсаў за дзень даводзілася рабіць ад камбайнаў  на збожжаток? — пацікавіліся мы.

— Недзе рэйсаў па 16. Выязджаў на поле гадзін у 10-11, калі спадала раса. А дагэтуль паспяваў выканаць яшчэ адну работу, напрыклад, забраць збожжа ў другой гаспадарцы свайго ці іншага раёна і даставіць на камбікормавы завод.

— Ці адзначылі нейкія асаблівасці жніва-2012?

— Высокая адказнасць, як заўсёды на ўборцы. Усё ж такі гэта — хлеб!

— Вы — чалавек са стажам, з вопытам. А ўслед за Вамі па колькасці перавезенага збожжа ў гаспадарцы ідзе малады вадзіцель Аляксандр Туруль. На яго рахунку 2401 тона. Добра папрацаваў таксама член БРСМ Дзмітрый Міклашэвіч (2289 т), які ў час жніва часта выходзіў на трэцяе месца, і толькі ў канцы крыху ўступіў старэйшаму таварышу Мікалаю Маскаленку (2295,4 т). Якое пачуццё было, калі яны «на пяткі наступалі»?

— Гэта нармальная з»ява. Малайцы хлопцы! Стараюцца.

— Як вас заахвочвалі падчас жніва?

— За першую тысячу тон збожжа я атрымаў прэмію ад райвыканкама ў суме 100 тысяч рублёў, за другую тысячу тон — столькі ж. Ад прафсаюза — брытвенны набор.

Жніво завяршылася. Вячаслаў Захараў заняты цяпер іншай работай: возіць пясок на будаўнічую пляцоўку ў Друцкаўшчызне, дзе ўзводзіцца новая ферма.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.