З глыбінь народных

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У народнай песні заўсёды ёсць душа. У кожнай — асаблівая і непаўторная.

Песня суправаджае беларуса ў працы і на адпачынку, у горы і ў радасці. І ёсць на  зямлі людзі, якія, дзякуючы прыроджанаму таленту, абвострана адчуваюць душу песні і імкнуцца захаваць яе для нашчадкаў. Такімі людзьмі з»яўляюцца ўдзельнікі хору ветэранаў «Элегія» з Нясвіжа пад кіраўніцтвам Тамары Міхайлаўны Прыгун. У адзін з вечароў у Андрушоўскім сельскім клубе жыхары Сейлавіцкага сельскага Савета  з вёсак Андрушы, Сейлавічы, Кунаса мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю гэтага калектву. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці не проста спяваюць, а літаральна «дыхаюць» народнай песняй, мовай, народнай культурай. Народныя песні — гэта такая скарбніца! У іх весялосць і трапны беларускі гумар, і сум, і жальба, і роздум… Народная песня ў выкананні «Элегіі» кранае сваёй самабытнасцю і глыбіннай сутнасцю.

Удзельнікі хору падчас свайго выступлення стварылі атмасферу шчырую і незабыўную. Было шмат кветак, усмешак, пытанняў, пажаданняў ад удзячных гледачоў. Асаблівыя словы падзякі прагучалі з вуснаў жыхаркі в. Андрушы Г.М. Астроўскай. «Вялікі дзякуй за тое, што вы ёсць і даяце магчымасць кожнаму слухачу адчуць сябе сапраўдным беларусам. Як па абліччы пазнаюць чалавека, так і па песні, асабліва народнай, пазнаецца яго душа, і хочацца, каб і праз стагоддзі песні Бацькаўшчыны слухалі і душой не чарсцвелі, разумелі, на якой зямлі жывуць!»

Выступленне «Элегіі» стала сапраўдным падарункам не толькі гледачам — у гэты дзень свой юбілей адзначыла загадчыца Андрушоўскага СК Надзея Цар. У свой адрас Надзея Сяргееўна пачула цёплыя словы віншаванняў і атрымала таксама «музычныя паштоўкі» ад артыстаў калектыву.

Таццяна ВАНАГЕЛЬ, в. Андрушы


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.