Да 130-годдзя беларускіх песняроў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Першы школьны дзень  навучэнцы 3-га і 4-га класаў Нясвіжскай гімназіі  правялі ў раённай  дзіцячай  бібліятэцы.  Галоўны бібліятэкар  А.У. Рыжыкава арганізавала для  іх вусны часопіс “Песняры беларускай зямлі”, прысвечаны  юбілею класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. “Дзяцінства”, “Літаратурная  дзейнасць і псеўданімы”, “Творы для дзяцей і творы для дарослых” – з гэтымі і іншымі старонкамі  пазнаёміліся дзеці  на працягу  літаратурнай гадзіны.  У заключэнні іх чакалі пазнавальныя крыжаванкі, рэбусы і  віктарына, у час якой  школьнікі замацавалі веды, атрыманыя на цікавым уроку.

На здымку: галоўны бібліятэкар раённай дзіцячай  бібліятэкі А.У. Рыжыкава з гімназістамі каля выставачнага стэнда, прысвечанага  песнярам беларускай зямлі – Я. Купалу і Я. Коласу

Іна ВАСІЛЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.