Для падтрымкі здароўя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Загадчык аптэкі № 277 Ірына Янчык

У сераду ў цэнтральнай  раённай бальніцы  адкрылася  пасля рэканструкцыі новая сучасная аптэка № 277 ад РУП  “Мінская фармацыя”. У адрозненне ад былога  аптэчнага кіёска, што стаяў на яе месцы, асартымент новай  гандлёвай кропкі пашырыўся ад 1 тысячы да 2,5 тысячы  найменняў тавараў – ад лекаў і вітамінаў да сродкаў па догляду  за скурай і валасамі.

Сімвалічную чырвоную стужку  ў новую аптэку перарэзалі  намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Майсеня, намеснік генеральнага  дырэктара РУП “Мінская фармацыя” Дзмітрый Каўтунюк і галоўны ўрач Нясвіжскай ЦРБ Дзмітрый Пуляк.

Кожны з іх павіншаваў  прысутных з адкрыццём  новай аптэкі, а намеснік генеральнага дырэктара РУП “Мінская фармацыя”  Дзмітрый Каўтунюк, акрамя таго, падзякаваў раённаму выканаўчаму камітэту і кіраўніцтву  цэнтральнай раённай бальніцы за дапамогу і  плённае супрацоўніцтва на карысць здароўя людзей.

 

Фармацэўт-рэцэптар Наталля Ялковіч раздае прысутным карысныя для здароўя падарункі

У сваю чаргу, словы падзякі  ў адрас галоўнага  прадпрыемства, кіраўніцтва ЦРБ і цэнтральнай раённай  аптэкі, выказала загадчыца новай аптэкі Ірына Янчык. Яна запэўніла, што  зробіць усё магчымае, каб наведвальнікі выходзілі задаволенымі і  асартыментам лекаў, і абслугоўваннем.

Соф”я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.