Экспрэс-інфармацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па стане на 11 верасня ў раёне пасеяна  2580 га  азімых, або 18,7 % да неабходнага. Дзённая прыбаўка склала 459 га, найбольшая  – у ААТ “Новае жыццё” (86 га), СВК “Агракамбінат Сноў” (78 га), СВК “Гарадзея” і ААТ “Нясвіжскі  райаграсэрвіс” (па 50 га). У цэлым большыя плошчы засеялі “Гарадзея” (380 га), “Новае жыццё” (334 га), ААТ “17 верасня” (330 га).

Цукровыя буракі ўбраны  на плошчы 503 га – 9,4 %. У тым ліку  ў ЗАТ “1 Мая” – 80 га, ААТ “Юшавічы” – 70 га, “Лань-Нясвіж” – 65 га, “Нясвіжскі райаграсэрвіс” – 63 га, “17 верасня” – 60 га.  Дзённая прыбаўка склала 75 га, найбольшая – у ААТ “Лань-Нясвіж” (15 га), “17 верасня” (12 га).

Накопана 24389 тон салодкіх караняплодаў. Сярэдняя ўраджайнасць складае 485 ц/га. Самы высокі выхад каранёў – 632 ц/га – у “Новым жыцці”, 596 ц/га – у “Грыцкевічах”, 570 ц/га – “Нясвіжскіх Астроўках”.

На Гарадзейскі цукровы камбінат гаспадаркі раёна  даставілі 16160,8 т буракоў ранніх тэрмінаў уборкі, у тым ліку 2975,7 т адвезена  з “Грыцкевіч”, 2768,2 т – з “1 Мая”. Сярэдняя цукрыстасць – 14,6 %, больш за 15 % яна ў “Нясвіжскіх Астроўках”, “Лань-Нясвіж”, “1 Мая”, “Сейлавічы”.

У раёне выкапана 46,9 га  бульбы, або 16,9 % ад  неабходнага. Ураджайнасць  складае 337 ц/га.  Самая высокая – у СВК “Агракам-бінат  Сноў” (449 ц/га) і ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (437 ц/га).

Ільнасеючыя прадпрыемствы  працягваюць падбор трасты і продаж яе дзяржаве. Траста звезена з плошчы 265 га (170 га – ільнозавод, 53 га – “Новае жыццё”, 42 га – “Юшавічы”).

СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” працягваюць назапашванне  сенажу. За дзень  у першай гаспадарцы заклалі 261 т, у другой – 151 т.

У раёне закладзена 9537 т сіласнай масы з кукурузы. Гэту работу вядуць ДП “ЭБ “Свеклавічная” (3617 т), “Нясвіжскія  Астроўкі” (2958 т), ” 17 верасня” (1981 т) і “Гарадзея” (981 т).

На 1 умоўную галаву жывёлы ў сярэднім  нарыхтавана 9,46 ц кармавых адзінак. Найбольш – у “Юшавічах” (13,89 ц) і “Нясвіжскіх Астроў-ках” (13,44 ц).


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.