І грошы, і трактар

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Канцэрн “Белдзяржхарчпрам” падвёў вынікі продажу  ў 2012 годзе сельгаспрадпрыемствамі краіны  піваварнага ячменю. Лепшым  прызнана закрытае акцыянернае  таварыства “1 Мая”  нашага раёна.

Як расказаў карэспандэнту “НН” удзельнік рэспубліканскіх “Дажынак-2012” дырэктар таварыства Анатоль Рудзяк (на здымку), яны прадалі самаму буйнаму ў краіне  нарыхтоўшчыку – Іванаўскаму ААТ “Белсолад” – 2013 тон піваварнага ячменю пры плане 1000 тон. Гаспадарка выручыла ад гэтага 4 мільярды 165 мільёнаў  рублёў.

Акрамя грашовых даходаў, піваварны ячмень прынёс першамайцам  і прэмію канцэрна – трактар “Беларус”. Новенькі МТЗ-80  на Мінскім трактарным заводзе  атрымлівалі галоўны інжынер  гаспадаркі Васіль Піваварчык і механізатар Мікалай Жукевіч.

Тэхналогія атрымання піваварнага ячменю ў “1 Мая”  адшліфавана.

– Па-першае, сеем адпаведныя сарты: “бровар”, “сільфіт”, “стратус”, “жазефін”, – расказаў галоўны аграном Мікалай Ленкавец. – Па-другое, трэба ні ў якім разе не “перабаршчыць” з азотам, даём яго  да 100 кг дзеючага рэчыва на гектар, не болей, прытым падчас асноўнага  ўнясення, каб меней утрым-лівалася ў зярнятах бялку.  Па-трэцяе, у час уборкі  папярочныя  палосы і палёгліцу зжынаем асобна, бо  там зерне  шчуплае, утрымлівае шмат бялку. І чацвёртае: пры ачыстцы на “Петкусе”  ставіцца ніжняе сіта  з адтулінамі дыяметрам не меней 2,2 мм, каб заставалася самае буйное зерне, якое і адпраўляем на выраб піва.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.