Ідзе датэрміновае галасаванне

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На выбарчых участках нашай краіны ўчора пачалося датэрміновае галасаванне (фота 1).

На ўчастку № 45  г. Нясвіжа, што месціцца ў РЦКіА, адной з першых прыняла  ўдзел у галасаванні жыхарка вуліцы 1 Мая Таццяна  Каменка (фота 2), што працуе галоўнай  медсястрой у Нясвіжскай цэнтральнай  раённай бальніцы.

– Удзел у выбарах  прымаю заўсёды, – сказала Таццяна Васільеўна ў нашай гутарцы. – Быць нераўнадушным да лёсу сваёй краіны – гэта грамадзянскі абавязак  кожнага чалавека.

_MG_4694

Усяго ж на ўчастку № 45  зафіксавана 2501 выбаршчык. З іх  25 будуць галасаваць упершыню, а да 73-х, якія па стане здароўя  не могуць  з”явіцца на ўчастак, члены выбарчай камісіі прыйдуць на дом самі.

– Апошняя лічба не канчатковая, – патлумачыла старшыня выбарчай камісіі Таццяна Вярыга. – Людзі яшчэ могуць званіць нам і прасіць, каб да іх прыйшлі на дом, калі, напрыклад, раптоўна падвя-дзе здароўе.

А чакаць на выбарчым участку № 45 будуць жыхароў з вуліц  1 Мая (№№ 38-44, 57,59), Садовай, Энгельса, Маладзёжнай, Цвяточнай, Дружнай, Багдановіча, Касцюшкі, Косача, Макаёнка, Дастаеўскага, Сеўрука, Зімовай, Сцюдзёнай, Мінскай, Дзяржынскага.

“НН”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.