Колератэрапія

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Колеры, якія вакол нас, здольныя ўплываць на наша самаадчуванне, настрой і нават лячыць.

Чырвоны павышае ўнутраную энергію, садзейнічае нармалізацыі кровазвароту і абмену рэчываў.

Аранжавы дапамагае перамагчы стомленасць, хандру, дэпрэсію, няўпэўненасць, трывогу і страх.

Жоўты канцэнтруе ўвагу, паляпшае настрой і памяць. Лічыцца, што ён добратворна ўплывае на работу печані.

Зялёны садзейнічае рытмічнай рабоце сэрца, адпачынку вачэй, аказвае некаторае супрацьзапаленчае і супраць-алергічнае дзеянне, карысны пры зніжанай функцыі нырак, галавакружэнні, нервознасці.

Блакітны супакойвае, павышае імунітэт, здымае запаленне і сверб (напрыклад, пры сонечных апёках), болі ў горле, станоўча ўздзейнічае на работу шчытападобнай залозы.

Сіні дапамагае пры бяссонніцы, выклікае адчуванне спакою, здымае напружанне, зніжае артэрыяльны ціск, заспакойвае дыханне.

Фіялетавы ўзмацняе інтуіцыю, нармалізуе стан лімфатычнай сістэмы, дапамагае пры мігрэнях.

Калі з цяжкасцю засынаеце, надзеньце сінюю або цёмна-блакітную навалачку на падушку, пастаўце лямпу з сінім святлом (або абажурам) у спальні – гэта наганяе сон.

Вас мучыць нейкая праблема? Пагуляйце па зялёным лесе, па прыкладзе арабскіх мудрацоў паглядзіце на камень, падобны да ізумруду. Зялёны колер абавязкова дапаможа вам знайсці рашэнне цяжкай задачы, набыць душэўную раўнавагу.

Халаднаватым вечарам азяблі? Надзеньце чырвоныя шкарпэткі, світар і вы сагрэецеся значна хутчэй, чым у адзенні блакітнага або белага колеру.

Усталі не з той нагі? Выпіце шклянку аранжавага соку, накіньце аранжавы шалік, і настрой пад дзеяннем каляровай ін”екцыі пачне паляпшацца.

Можна прымаць ванны, выкарыстоўваючы афарбаваныя ў розныя колеры марскую соль або пену для ваннаў. Гаючае ўздзеянне будзе больш моцным, калі ў ваду дадаць духмяны эфірны алей. Напрыклад, чырвоны колер добра спалучаецца з водарам іланг-ілангу, аранжавы – мелісы, жоўты – размарыну, зялёны – сасны, блакітны – з пахам герані.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.