НА КРОК НАПЕРАДЗЕ.

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Беларускія вучоныя павінны больш актыўна ўкараняць уласныя распрацоўкі, уносіць стратэгічныя прапановы па развіцці айчыннай навукі, умацаванні дзяржавы, інтэлектуальным і духоўным узбагачэнні людзей. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 ліпеня, уручаючы дыпломы выбраным акадэмікам і членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук.

Канкурэнтаздольнасць  дзяржавы ў сучасным свеце вызначаюць навука і інавацыі, падкрэсліў Прэзідэнт. Беларусь выбрала стратэгію інавацыйнага развіцця, і сёння ў краіне ні адно рашэнне не прымаецца без належнага навуковага аналізу. “Скорасць навукова-тэхнічнага прагрэсу сёння такая, што краінам, якія адстаюць, пагражае не толькі эканамічны спад, але і пастаянная тэхналагічная залежнасць ад лідэраў гэтай бесперапыннай гонкі, ад тых, хто задае тэмпы і напрамкі эвалюцыі ўсёй сусветнай супольнасці”, – сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што аб”ёмы фінансавання даследаванняў бесперапынна нарошчваюцца, аднак пры гэтым дзяржава мае права разлічваць на адэкватную аддачу ад вучонай супольнасці. “Мы не можам траціць бюджэтныя грошы на так званыя навуковыя даследаванні з адмоўнымі або нулявымі вынікамі, мы не можам няньчыцца з няўдачнікамі і халтуршчыкамі. Калі навука лічыцца перадавым рубяжом прагрэсу, то і ў пытаннях эфектыўнасці работы яна павінна паказваць прыклад усім галінам і сферам народнай гаспадаркі”, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.