На розны густ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Больш дзесятка гадоў працуе ў сельскай бібліятэцы вёскі Андрушы Таццяна Ванагель. Зойдзеш у царства кніг, газет, часопісаў – адчуваеш сябе  неяк па-свойму. Кожнаму, хто  завітае ў бібліятэку, як на далоні відаць размешчаныя  на паліцах кніжныя выданні. Спецыяльнае месца адведзена  для газет, часопісаў і іншага, што абагачае нашы душы і розум… Адразу “цягне” на філасофскія разважанні: радыё, тэлебачанне, “відзікі” запаланілі нас шэрагам інфармацыі, але кніга – застаецца кнігай. Многія чытачы  праводзяць час у бібліятэцы.

Аднойчы зайшоў сюды, каб памяняць кнігі. Пытаюся ў Таццяны: “Час ідзе, а кніжны фонд папаўняецца “моднай літаратурай?” У адказ бібліятэкар, памаўчаўшы, разважае, што  для кожнага “кліента” існуе свая “мода”, у кожнага – свой густ.

– Многія любяць  чытаць вечнае – класіку; іншыя – фантастыку, дэтэктывы. Некаторыя прыходзяць, каб паглядзець свежыя газеты, часопісы, бо на ўсе перыядычныя выданні не падпішашся.

Ні то жартам, ні то ўсур”ёз, прашу Таццяну знайсці мне,  “па блату”, пяты том Леніна. Бібліятэкар  філасофскі адказвае, што многія яшчэ паважаюць Леніна. І сапраўды яно так, бо не адно пакаленне вучылася і выхоўвалася  “па-Леніну”. Вось табе і роздум.

Калі спытаў у бібліятэкара, хто больш наведвае кніжны “храм” – дарослыя ці моладзь, то пачуў у адказ – апошнія.  І гэта прыемна, што моладзь,  “узброеная” суперсучаснай тэхнікай –  мабільнікамі, камп,ютарамі і іншым – усё ж не забываецца і пра кнігі.

Падчас нашай гутаркі пытаюся ў Таццяны: “Напэўна, сама за такі доўгі час  работы перачытала ўвесь кніжны фонд?” Яна адказвае: “Увесь не ўвесь, а калі паступаюць новыя кнігі, то адразу чытаю…”

З бібліятэкарам нельга  не згадзіцца, бо сам працэс патрабуе гэтага. Самой перш наперш трэба прачытаць, а тады – прапаноўваць і іншым.

Таццяна Ванагель прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, у канцэртах мастацкай  самадзейнасці заўсёды першая.

Кожны дзень і вечар Таццяна адкрывае дзверы ў кніжны “храм”, каб сюды ішлі чытачы…

Канстанцін ПРАНЕВІЧ, в. Андрушы


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.