НАВІНЫ МІНШЧЫНЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па добрай традыцыі сёлетняе жніво на Міншчыне пачалося святам “Зажынкі”, якое адбылося на пшанічным палетку адной з лепшых гаспадарак Капыльшчыны – адкрытага акцыянернага таварыства “Старыца-Агра”. Хлебаробы  вырасцілі добры ўраджай збожжавых і зернебабовых культур, абмалот якіх пачалі ў гэтыя дні.

Усіх удзельнікаў “Зажынак” вітаў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Л.Ф.Крупец. Звяртаючыся да прысутных, ён адзначыў: “Сёння мы адкрываем свята першага снапа. Няпростым чакаецца сёлетняе жніво. Нават старажылы не памятаюць такой непагадзі, якая амаль што-дзённа палівае зямлю. Але на ёй хочацца жыць і працаваць, бо палітыка, якую праводзіць наш Прэзідэнт і дзяржава, накіравана на дабрабыт нашых людзей. І мы закліканы сабраць вырашчаны хлеб, засыпаць яго ў засекі. І тады будзем гаварыць, колькі яго ў нас. А на палях Міншчыны стаіць 600 тысяч гектараў збожжавых і зернебабовых”.

 

У сталіцы ў раёне вул.Няміга, дзе 23 ліпеня з-за ліўню адбылося падтапленне, 24 ліпеня вады было яшчэ больш.

Больш як 300 чалавек былі эвакуяваны з затопленых памяшканняў і грамадскага транспарту. Былі адкрытыя вадасцёкі, каб палегчыць пропуск вады, выратавальнікі адпампоўвалі яе ў Свіслач. У раёнах затаплення працавала больш за 30 адзінак выратавальнай тэхнікі.

Таксама затапіла частку праспекта газеты “Звязда”. У асноўным аказаўся затопленым участак дарогі каля гасцініцы “Звязда”. Машыны, якія былі прыпаркаваны каля бардзюра, знаходзіліся ў вадзе па шкло і ніжнюю частку даху. Некаторыя ва-дзіцелі спрабавалі аб”ехаць па тратуары, але захрасалі ў балоце, якое ўтварылася з-за ліўня.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.