Не пасуем перад цяжкасцямі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Андрэй  Уласін (на фота з напарнікам Аляксандрам Кутасом) – механізатар РУП “Эксперыментальная база “Буракаводчая”. У дзень нашага наведвання гаспадаркі на  “Палессі-12” ён шчыраваў на ўборцы азімага рапсу. Гэта шостая ўборка ў жыцці Андрэя:

– Пачынаў на “Доне”, а ўжо другі сезон убіраю на новым “Палессі”, – выкарыстаўшы пару свабодных хвілін, расказаў  механізатар. – Тэхніка энерганасычаная, высокапрадукцыйная, працаваць адно задавальненне. Абы надвор”е не падвяло. За дзень убіраю да 20 гектараў, намалочваю каля 80-100 тон. Спраўлюся з гэтай справай і прыступлю да ўборкі азімай пшаніцы.

А наогул, збожжавыя і зернебабовыя ў гэтым годзе ў гаспадарцы неабходна ўбраць з плошчы   1365 га, азімых –  739, у тым ліку  336 га – азімай пшаніцы,  315- трыцікале,   616 га  яравых, 538 гектараў – ячменю   сартоў “гас-цінец”, “баронесса”, “дзівосны”, “сальфіт”, “себастьян”, “гонар”, “бровар”, “стратус”   (з іх 131 га на піва) і  12 га аўса, 48 – гароху.

– Азімы рапс займае плошчу 57 гектараў і 28 – яравога, – расказвае галоўны аграном гаспадаркі Яўген Вадзімавіч Саліта. – Убрана ўжо 56,5 гектара, ураджайнасць склала  30,2 цэнтнера, намалочана 171 тона. Таксама ўбралі 45,5 га азімай пшаніцы, – працягвае мой субяседнік, – з ураджайнасцю 42,6 ц з гектара. Тут былі задзейнічаны А.В.Макарэвіч на “Кейс CF-80”, А.А. Платун на “Лексіён-550”, А.М. Нікалаеў на “Джон-Дзір”, М.А. Ломскі на “КЗС-7”, А.В.Ігошын, “Дон-1500В”.

У гэтым годзе валавы збор збожжавых і зернебабовых чакаюць прыкладна  5500 тон.

– Добрая тэхніка і майстэрства нашых працаўнікоў з”яўляецца залогам таго, што праблем з уборкай хлеба не ўзнікне, як і не ўзнікла пытанняў са жніўным стартам, – гаворыць Яўген Ва-дзімавіч. – Належная падрыхтоўка да жніва – правіла, якога прытрымліваецца як і наша кіраўніцтва, так і кожны механізатар. Увесь  камбайнавы арсенал з 6 збожжаўборачных агрэгатаў быў загадзя ўкамплектаваны вопытнымі людзьмі, для якіх сёлетняе жніво далёка не першае. Інжынерная служба, ды і самі механізатары  паклапаціліся пра рамонт і давя-дзенне тэхнікі да ладу. А калі здарыцца якая-небудзь паломка, праблем таксама не будзе. Арганізавана мабільная брыгада, якая ў выпадку чаго адразу прыбудзе на месца.

Што тычыцца харчавання, то ў РУП “Эксперыментальная база “Буракаводчая” гэта пытанне знаходзіцца пад пільнай увагай, бо кіраўніцтва прытрымліваецца праверанага гадамі правіла – добры работнік па-вінен мець добры абед. Таму падчас уборачнай кампаніі ў гаспадарцы арганізавана двухразовае гарачае  харчаванне ў полі.

– Меню самае разнастайнае – і мяса, і рыба, і птушка, таксама кандытарскія вырабы, – расказвае старшы повар Н.У. Сямашка. – Гатуецца ежа ў сталовай эксперыментальнай базы. Імкнёмся задаволіць нават самых пераборлівых, і пакуль што скаргаў не было.

Жніво сёлета не з лёгкіх. Надвор”е дыктуе свае правілы. Аднак хлебаробы РУП “Эксперыментальная база “Буракаводчая” не пасуюць перад цяжкасцямі.

– Імкнёмся выкарыстаць кожную хвілінку, каб давесці да ладу вырашчаны ўраджай, – дадае Я. В.Саліта.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.