Паслуга паскоранага афармлення

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Платныя паслугі за паскоранае афармленне пашпартоў і іншых міграцыйных дакументаў уведзены ў Беларусі з 1 ліпеня, аб чым паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення па грама-дзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Іна Студзянічнік. Такая паслуга існавала раней, але ў красавіку 2009 года Міністэрства эканомікі Беларусі прыняло рашэнне аб яе адмене. Паводле слоў спецыяліста, цяпер грамадзяне, заплаціўшы пэўную суму, зноў могуць паскорыць афармленне дакументаў. Так, жыхары сталіцы замест месячнага тэрміну новы пашпарт могуць атрымаць на працягу сямі рабочых дзён. Для ўсіх астатніх грама-дзян Беларусі тэрмін паскоранага афармлення дакументаў не перавышае 15 рабочых дзён. Што датычыцца тарыфаў, то за паскоранае афармленне пашпарта грамадзяніна Беларусі трэба будзе заплаціць 20 тысяч рублёў, столькі ж — за афармленне віду на жыхарства ў Беларусі. Паскоранае афармленне новага пашпарта замест згубленага будзе каштаваць 30 тысяч беларускіх рублёў, столькі ж трэба будзе заплаціць за афармленне пашпарта грамадзяніна Беларусі для выезду за мяжу на пастаяннае месца жыхарства. Разгар сезона водпускаў не стварыў чэргаў у сталічных ад-дзелах па грамадзянстве і міграцыі, аднак колькасць грамадзян, якія жадаюць аформіць або замяніць пашпарт, павялічылася.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.