Пасол Італіі ў Нясвіжы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні Нясвіж  наведаў Надзвычайны і паўнамоцны пасол Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Джуліа Прыджоні.

Пасля афіцыяльнай сустрэчы са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Ігарам Макарам высокі госць пазнаёміўся з гісторыка-культурнай спадчынай горада, наведаў ратушу, замак князёў Радзівілаў, касцёл Божага Цела. Падчас візіту Джуліа Прыджоні правёў перамовы з дырэктарам Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Валерыем Сталярчуком (на здымку справа) наконт папаўнення экспазіцыі, якая будзе размешчана ў палацава-паркавым комплексе, і развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.