Прэзентацыя праекта

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На здымку: старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа В.Л. Пратасенка і пенсіянеры А.І. Быль, Н.М. Хвіцько

У раённай бібліятэцы  адбылася сустрэча прыхільнікаў  Чырвонага Крыжа, ініцыятарамі  якой сталі старшыня  яго раённай арганізацыі В.Л. Пратасенка і раённы тэрытарыяльны Цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Мэта мерапрыемства – прэзентацыя праекта “Вясёлка добрых спраў”. Пра гісторыю  стварэння  міжнароднага руху  Чырвонага Крыжа  расказала член ініцыятыўнай групы “Добрыя сэрцы” Р.Н. Хвір. Яна паведаміла аб дзейнасці заснавальніка добрай місіі Анры Дзюнана (Швейцарыя), спынілася  на некаторых справах нясвіжскіх актывістаў.

Старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа  В.Л. Пратасенка  праінфармавала  аб дзейнасці таварыства і асноўных  напрамках праекта  “Падзяліся цяплом душы”, які будзе  дзейнічаць  з верасня 2012-га па жнівень  2013 года.

Цікавым быў  відэапаказ работы валанцёрскай групы  “Сардэчка” дзіцячага сада № 4, загадчыца якога В.І. Пуляк  даступна і пранікнёна пракаменціравала ўбачанае прысутнымі.

На прэзентацыі праекта выступілі супрацоўнікі  раённага Цэнтра тэрытарыяльнага абслугоўвання насельніцтва А.А. Усовіч і Г.Л. Бушмакіна з інфармацыямі  аб канкрэтных задачах  ініцыятыўных груп “Добрыя сэрцы” і “Падзяліся цяплом душы”.

Напрыканцы сустрэчы яе  ўдзельнікі  атрымалі  гуманітарную  дапамогу  па лініі Чырвонага Крыжа.

На мерапрыемства  завітаў кандыдат  у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Мінскай вобласці М.М. Іванчанка. Ён расказаў прысутным  пра сваё жыццё. Нарадзіўшыся ў шматдзетнай  сялянскай сям”і, ён прайшоў шлях ад рабочага да  работніка дзяржаўнага апарата. Выступоўца закрануў праблемы маралі і сям”і, эканомікі і  дэмаграфіі. М.М. Іванчанку паступіла  некалькі пытанняў і пажаданняў, на якія ён  адказаў і ў будучым паабяцаў садзейнічаць  у вырашэнні закранутых тэм.  Давераная асоба  кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў  М.М. Худая заклікала прысутных  аддаць свае галасы  за М.М. Іванчанку, чалавека з вялікім жыццёвым і працоўным вопытам.

Алеся КОЎШЫК

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.