Прынцып гуманізму

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Чырвоны крыж на белым фоне – гэты сімвал ведаюць усе людзі добрай волі, якія аб”яднаны высокай  мэтай дапамогі тым, хто мае ў ёй патрэбу.  Свой пачатак гэта місія бярэ з 1859 года, калі  адбылася бітва пры Сальферыне ў Алжыры, дзе швейцарскі грамадскі дзеяч  Анры Жан Дзюнан прасіў  людзей аб аказанні дапамогі параненым, арганізаваў шпіталь. Потым Дзюнан выступіў  з ідэяй стварэння ва ўсіх еўрапейскіх  краінах добраахвотных таварыстваў па аказанні дапамогі. Жэнеўская канвенцыя 1864 года прыняла  гістарычнае рашэнне аб зацвярджэнні  сімвала  арганізацыі Чырвонага Крыжа, аб дапамозе параненым,  а таксама дакументы, якія забаранялі асобныя віды  зброі, і статус  нейтральнасці. У 1901 годзе Анры Дзюнану была прысуджана Нобелеўская прэмія міру. Цяпер у Швейцарыі размяшчаецца  Міжнародная федэрацыя Чырвонага Крыжа, а ў свеце  налічваецца 105 мільёнаў  членаў таварыства (у Беларусі – 1 мільён). Асноўныя прынцыпы  яго дзейнасці – гуманнасць, непрад-узятасць, нейтральнасць, добраахвотнасць, адзінства, універсальнасць, абарона пацярпелых ад экалагічных і тэхнагенных катастроф.

Сёння ў вялікай і бескарыслівай справе  гуманізму  ўдзельнічае 187 краін. Пра гэта і не толькі вялася размова на трэнінгу-семінары ўдзельнікаў  ініцыятыўных груп Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.  Праходзіў ён  у гасцінічным комплексе рэспубліканскага  конна-спартыўнага комплексу “Ратамка”. Мэтай трэнінгу было павышэнне  ведаў  актывістаў таварыства з  выкарыстаннем праекта “Умацаванне службы  сясцёр міласэрнасці БТЧК”. На  семінар з”ехаліся  20 прадстаўнікоў  ініцыятыўных груп вобласці, чые праекты былі прыняты  і адобраны. У тым ліку і два чалавекі  з нясвіжскай групы “Добрыя сэрцы”.

Спецыяліст праекта “Умацаванне службы сясцёр міласэрнасці Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа” Г.П. Мацюшэнка зрабіла экскурс у гісторыю развіцця ЧК, прывяла цікавыя факты і прыклады  паслядоўнікаў Анры Дзюнана і Флорэнс Найцінгейл (англійская медсястра, арганізатар і кіраўнік атрада  санітарак у час Крымскай вайны 1853-1856 гг.). Міжнародным камітэтам  Чырвонага Крыжа заснаваны  медаль яе імя, прысуджаецца ён  раз у два гады. Ганаровым медалём узнагароджаны 40 сясцёр міласэрнасці Беларускага Чырвонага Крыжа.

Важная місія Чырвонага Крыжа  і ініцыятыўных груп – прыцягнуць  увагу грамадскасці да жыцця і праблем інвалідаў, хворых, нямоглых і адзінокіх людзей, пенсіянераў, акружыць іх клопатамі і ўвагай, захапіць цікавымі праектамі, справамі, навучыць радавацца, рабіць сваімі рукамі цікавае для сябе і для іншых.

Для гэтага і ствараюцца па  лініі ЧК валанцёрскія групы,  назвы якіх гавораць самі за сябе: “Дом без адзі-ноты” (г. Дуброўна), “І душа з душой  гаворыць” (Полацк),  “Добрыя традыцыі” (Заслонаўка, Аршанскі раён), “Плячо сябра” (Гродна), “Актыўнае рэтра” (Ашмяны) і г.д.  Нераўнадушныя да чужой бяды, актыўныя, ініцыятыўныя людзі  вучыліся на семінары працаваць з неабароненай катэгорыяй прадстаўнікоў грамадства, дзяліліся вопытам работы.

Тэмы трэнінгу былі цікавыя і разнастайныя: “Развіццё з актыўным   удзелам”, “Паўнамоцтвы і падтрымка людзей у сутаварыствах”, практычныя заняткі па нестандартных жыццёвых сітуацыях. Важна мець на ўвазе рост колькасці членаў  таварыстваў, іх зацікаўленасць  і добрыя водгукі, прыцягненне партнёраў. У прыватнасці, нашай ініцыятыўнай групе “Добрыя сэрцы” актыўна са-дзейнічаюць Нясвіжская раённая бібліятэка, раённы тэрытарыяльны  Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, райбальніца, дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа. Іх прадстаўнікі  дапамагаюць у арганізацыі лекцый, гутарак,  наведванняў хворых і адзінокіх, экскурсій і г.д.

Вядучыя трэнінгу  засяроджвалі  ўвагу прысутных на самых важных  момантах работы: ведаць, для каго працаваць і з кім, дабіцца  самарэалізацыі сваіх падапечных, павысіць іх зацікаўленасць да агульных  інтарэсаў, каб не было  спажыўцоў (“што нам дасць  Чырвоны Крыж?”) Рабіўся акцэнт і на  ўстойлівасць груп, іх пастаянны пошук  метадаў работы, прыцягненне моладзі ў справу  гуманнай акцыі. Гэтыя фактары  не толькі са-дзейнічаюць эфектыўнасці  валанцёрскіх груп і праектаў, але  прыцягваюць увагу партнёраў, спонсараў, падтрымку мясцовых уладаў.

Швейцарскі Чырвоны Крыж вылучыў прапанову аб стварэнні  міні-праектаў для работы мясцовых таварыстваў. Прадставіла яго  на разгляд  кампетэнт-най  камісіі і старшыня  Нясвіжскай раённай  арганізацыі Беларускага Таварыства  Чырвонага Крыжа В.Л. Пратасенка. Праект пад назвай  “Падзяліся цяплом душы” быў  адобраны і прыняты з умовай  рэалізацыі  пад выдзеленыя  міжнародным таварыствам сродкі. Дзейнічаць ён будзе  з верасня бягучага года па жнівень  2013-га. Мэта праекта – прыцягненне ўвагі  да праблем пажылых, адзінокіх людзей, інвалідаў, магчымасці іх актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства, фарміраванне пазітыўнага ўспрыняцця ролі старэйшага  пакалення ў сучасным свеце. Задачамі праекта з”яўляюцца: вырашэнне  праблем жыццядзейнасці пажылых і адзінокіх людзей, інфармаванне  па жыллёва-камунальных, сацыяльных і прававых пытаннях, паляпшэнне доступу да медыка-сацыяльных  паслуг, абучэнне  карыстанню камп”ютарам з доступам у інтэрнэт, а таксама замежным мовам.

Створаны групы ўзаемадапамогі пажылых  на базе грамадскіх арганізацый, якія  прайшлі абучэнне псіхалогіі зносін, аказанню дапамогі ў розных  сітуацыях, догляду  хворых дома,  юрыдычным ведам. Распрацаваны план  мерапрыемстваў, у ліку якіх: “Праграма для пацыентаў сацыяльных ложкаў Гарадзейскай гарадской бальніцы”, “Конкурс на лепшыя пакаёвыя кветкі”, вечар “8 Сакавіка – свята жанчын” і выстава “Нашы рукі не для суму”, экскурсія  ў Свята-Елізавецінскі манастыр в. Навінкі Мінскай вобласці, спартландыя “Вясёлыя старты” з удзелам маладых і пажылых  інвалідаў і шэраг іншага.

Раіса ХВІР, удзельніца ініцыятыўнай групы “Добрыя сэрцы”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.