Спецэфекты эпохі барока — ў Радзівілаўскім палацы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Экспазіцыя “Тэатральнае і музычнае жыццё ў Нясвіжскім палацы” папоўнілася навінкамі. Спецыяльна для нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” былі рэканструяваны тэатральныя машыны XVIII стагоддзя. Над ажыццяўленнем гэтага праекта працавала цэлая група выдатных майстроў на чале са знакамітай Вольгай Мацкевіч – мастаком-сцэнографам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Магчыма, менавіта такія машыны былі ў Радзівілаў і стваралі чарадзейства тэатральных вечарын Уршулі Радзівіл. На жаль, не захавалася ніводнай рэшткі  ўладкавання і аздаблення тагачаснай тэатральнай залы.  Крыніцамі для рэканструявання сталі гравюры прыдворнага мастака Міхаіла Жукоўскага.  Супрацоўнікі музея-запаведніка з задавальненнем дэманструюць наведальнікам магчымасці гэтых унікальных прылад на практыцы.  Жадаеце ўбачыць, як хвалюецца  тэатральнае мора, вее вецер і  шуміць дождж эпохі барока ў пераходах замка? Шчыра запрашаем да нас!

Анастасія ПАДДУБСКАЯ, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ДУ “НГКМЗ “Нясвіж”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.