Стаўкі акцызаў з 1 ліпеня павялічыліся да 15 працэнтаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У сувязі з неабходнасцю прыняцця мер па мінімізацыі ўплыву сусветнага крызісу на эканоміку краіны, фарміраванні дадатковых фінансавых рэсурсаў з 1 ліпеня па 31 снежня 2009 года павялічваюцца стаўкі акцызаў на алкагольную і тытунёвую прадукцыю ў памерах, якія да 15 працэнтаў перасягаюць  адпаведныя дзеючыя стаўкі.  Указ №332 “Аб асобных пытаннях выплаты акцызаў і аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2008 года №709” Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 чэрвеня, – паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. Павелічэнне ставак акцызаў дасць магчымасць  дадаткова прыцягнуць у бюджэт рэспублікі 85 млрд. беларускіх рублёў. Акрамя таго, на перыяд з 1 ліпеня па 31 снежня 2009 года адмяняецца выплата акцызаў, што спаганяюцца пры ўвозе на мытную тэрыторыю Беларусі каньякоў, разлітых у тару ёмістасцю больш як два літры, якая не адносіцца да спажывецкай. Гэта мера дасць магчымасць арганізацыям, якія вырабляюць каньякі і рэалізуюць выключнае права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі, выплачваць акцызы па меры рэалізацыі імі гатовых (бутыляваных) напіткаў, што істотна зменшыць дадатковыя  расходы на атрыманне і абслугоўванне крэдытаў, неабходных для  правядзення папярэдніх (да моманту продажу прадукцыі) падатковых плацяжоў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.