СВЯТА ТАЛЕНТАЎ І ДРУЖБЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дыплом III ступені

Міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў, які праходзіў у Віцебску ў рамках «Славянскага базару»,  атрымаў  вакальны

мужчынскі калектыў

“Аптымісты” з Нясвіжа (на здымку) ў намінацыі “вакал”.  Прызавую

ўзнагароду падпісалі

старшыня Цэнтральнага праўлення грамадскага

аб”яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” У.П.Патапенка і старшыня журы, кампазітар

І.М.Лучанок.

У Віцебску  было сапраўднае свята таленавітых людзей з блізкага і далёкага замежжа. Прыемнае ўражанне пакінула сталіца “базару”, прыгожы горад над Дзвіной, у зялёным убранні. Ён сустракаў гасцей маляўнічымі  расцяжкамі з сардэчнымі запрашэннямі, высокімі дамамі, шырокімі вуліцамі і святочным упрыгожаннем, шматлікімі мага-зінчыкамі і шарамі, рознакаляровым і вясёлым людскім патокам, які сцякаўся да летняга амфітэатра. Хто б ні прыязджаў сюды, міжволі ўцягваўся ў атмасферу святочнасці і добрага настрою, адчування еднасці. Аб цікавых момантах свята і маляўнічых кутках горада я раскажу крыху пазней, а  цяпер хачу сказаць пра тых, дзякуючы каму пабывала ў Віцебску. А гэта – наша раённае аддзяленне таварыства інвалідаў, якое ўзначальвае Галіна Антонаўна Галабурда, чалавек нераўнадушны, актыўнай жыццёвай пазіцыі. Дзякуючы яе намаганням, у таварыстве шмат людзей, якія не толькі плацяць членскія ўзносы ці атрымліваюць  гуманітарную дапамогу. Шэраг іх удзельнічае ў мастацкай самадзейнасці, за што мае падзякі і дыпломы за выступленні на  раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях. Канкрэтную характарыстыку рабоце нашага таварыства дала ў Віцебску начальнік арганізацыйна-сацыяльнага аддзела Цэнтральнага праўлення грамадскага аб”яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” Г.І.Цыганкова:

– Нясвіжскае аддзяленне таварыства інвалідаў – лепшае ў вобласці па ўсіх напрамках. Тут і колькасць членства найбольшая, і культурна-масавая работа на ўзроўні, і экскурсіі праводзяцца, і ў бухгалтарскіх справах парадак. Менавіта таму мы запрасілі вашых прадстаўнікоў у Віцебск на міжнародны фестываль творчасці інвалідаў ад Мінскай вобласці.

Названы фестываль праводзіўся ў гарадской філармоніі, куды сабралася больш сотні ўдзельнікаў. У фае была нала-джана выстава работ майстроў народнай творчасці, у якой прымала ўдзел і несвіжанка Л.П.Гетнер, са сваімі саламянымі вырабамі. Фестываль доўжыўся да позняга вечара, бо паглядзець і паслухаць было што і каго. На сцэну выходзілі прадстаўнікі рэ-гіянальных таварыстваў інвалідаў з Беларусі, Расіі і Украіны, яны спявалі, танцавалі. Наталля Астаніна, калясачніца, прыгожа выканала бальны танец, іншыя чыталі ўласныя вершы і гумарэскі. Розныя жанры творчасці прадэманстравалі таленавітыя людзі трох славянскіх краін. Бурнымі апладысментамі віталі гледачы выступленне Вольгі Патрый з Мінска, Сафіі Цурко з Гомельскай вобласці, Міхаіла Груздова з Оршы, Антона Макаранкі з Мінска. Апошні, дарэчы, выканаў вядомую песню “Плот” не горш, чым Юрый Лаза. Заслужаны цёплы прыём атрымалі і несвіжане – мужчынская група хору ў саставе Я.К.Касмовіча, У.Ф. Ходатава, Я.П.Случака, М.І.Крываручкі, М.У.Сарычава і Б.М.Вятлугіна. Нашы з пад”ёмам выканалі песню “Бяроза белая”, “Зорка алая” і “Перадваенны вальс” В.А. Цыганкова, канцэртмайстра калектыву. Што адметна – сярод выступаючых толькі несвіжане прадстаўлялі вакальную мужчынскую групу, і гэта акалічнасць прыемна ўразіла і гледачоў, і журы. А жаночая вакальная група са Смаленска прапанавала наладзіць творчыя сувязі і на будучым фестывалі выступіць разам.

Пры падвя-дзенні вынікаў Міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў дыпломы I ступені ў намінацыі “народны вакал” прысуджаны Міхаілу Груздову з Оршы, а ў намінацыі “эстрадна-джазавае выкананне” – Ігару Бондараву з г.Касцюковічы Гомельскай вобласці. Яго віртуозная ігра на кларнеце і саксафоне літаральна пакарыла слухачоў. Як і выступленне Вольгі Патрый з Мінска, Віктара Молаха з Бранска, танцораў са сталіцы і спевакоў з украінскага Марыупаля.

Мы былі ў захапленні ад шматгранных талентаў удзельнікаў, іх шчырага, часта прафесіянальнага выканання. Падтрымаць самадзейных артыстаў прыехалі іх сябры, а прыемным падарункам стала выступленне заслужанага артыста Беларусі Уладзіміра Правалінскага, які пранікнёна выканаў песні І.Лучанка пад акампанемент аўтара.

А на другі дзень лаўрэаты фестывалю выступалі на адкрытай пляцоўцы, непадалёку ад летняга амфітэатра, ля  цяністага гарадскога парку. Нашы “Аптымісты” з запалам, пад дружныя воплескі гледачоў выканалі “Серэнаду” (іспанскую, на рускай мове) і “Бярозу белую”.

Горад

фестывальны

Як я гаварыла напачатку, паўночны горад прыгожы сваім размахам, паркамі, мастом праз Дзвіну, яркім убранствам. Што датычыць гісторыі, то Віцебск (назва пайшла ад ракі Віцьба) заснаваны кіеўскай княгіняй Вольгай у 974 годзе. У 1898 го-дзе ў горадзе пусцілі першы  трамвай. Цяпер у сталіцы “Славянскага базару” каля 400 тысяч жыхароў, шмат помнікаў архітэктуры. Прыгожыя, з залатымі купаламі цэрквы, два фантаны, некалькі гасцініц. У адной з іх, пад назвай “Лучэса”, жывуць расійскія і замежныя зоркі эстрады. Знешне будынак звычайны, затое ўнутраныя інтэр”еры адпавядаюць чатыром зоркам,  якія прымацаваны на  гатэлі. На віцебскай ратушы, белай і велічнай, гадзіннік. Цікава, што ў горадзе ёсць два магазіны з аднолькавай назвай “Веста”. Дарэчы, слова Веста са старажытна-рымскага азначае “багіня свяшчэннага ачага, дома”. Цікавыя назвы крамаў: “Мяско”, “Бялізна, закаханая ў тваё цела”, “Cloria Feane” і іншыя.

Самае папулярнае месца ў Віцебску, вядома, амфітэатр, дзе адбываліся канцэрты і сустрэчы з любімымі артыстамі. Пабудаваны ён у форме рымскага калізею, пад вялікім металічным каркасным дахам, стаіць унізе, мае  10 сектараў. Кожны афарбаваны ў свой колер: зялёны, аранжавы, чырвоны, блакітны, ліловы. У цэлым на  “Славянскім базары” выступілі  5 тысяч удзельнікаў з 33-х краін.  Мне выпала магчымасць на другі дзень (пакуль нашы рэпеціравалі ў філармоніі) пабачыць шмат чаго за кулісамі летняга амфітэатра. Перш агледзела алею зорак і зрабіла адзін здымак з яе, палюбавалася на серабрыстае дрэўца, якое так прыгожа свеціцца ў вячэрні і начны час. Аказваецца, да яго падведзены правадкі з маленькімі лямпачкамі, якія абцягнуты спецыяльным матэрыялам (накшталт плёнкі шчыльнай ці пластмасы). У тыле “базару” тусавалася нямала паклонніц артыстаў (і я ў тым ліку). Апошнія выходзілі з дзвярэй будынка і траплялі “ў нашы рукі”. Трэба аддаць належнае віцебскім дзяўчаткам-фанаткам: паводзілі сябе культурна і стрымана,  толькі пры з”яўленні чарговай  зоркі дружна акружалі яе (яго). Вось выйшаў усмешлівы Барыс Маісееў з падвітай чупрынай. Раздаў аўтографы і сеў у “Мерседэс”. За ім з”явілася Анжэліка Агурбаш у цёмных акулярах і пайшла скрозь строй паклоннікаў, на хаду падпісваючы блакноты, білеты, кніжкі, фота. Побач стаяла шыкоўная чорная машына, а ля яе – муж спявачкі, даволі прыемны мужчына, Мікалай Агурбаш.

Потым быў перапынак, а затым чаканне ўзнагародзілася выхадам чарговых куміраў. З пашанай прапусцілі да машыны любімую і паважаную Аляксандру Пахмутаву і яе таленавітага мужа Мікалая Дабранравава. Затым пад”ехалі маладыя “Верасы”, прыемныя дзве дзяўчыны і два хлопцы. Яны паводзілі сябе сціпла і проста, ахвотна фатаграфаваліся і раздавалі аўтографы. Лаяльнымі і прыветлівымі аказаліся і хлопцы ра-сійскай групы  “Прэм”ер-міністр”, да якіх масціліся дзяўчаты, каб сфатаграфавацца побач ці атрымаць жаданы роспіс. Выйшаў вядучы нашага БТ, спявак Дзмітрый Карпінчык, сцэнічнае імя – Герман, потым – Якаў Навуменка.

Цікава было назіраць усю гэту карціну за кулісамі. Ды і карысна. Бо дзе ж так блізка пады-дзеш да папулярных артыстаў? З дзевятага ці 10-га сектара дальняга раду іх нават добра не разгледзіш. А тут – калі ласка.  Акрамя зорак, увагу прыкоўваў і іх транспарт, па большасці, арандаваны на перыяд “базару”. Напрыклад, салістка ансамбля “Залатое кальцо” Надзея Кадышава пад”ехала да службовага ўваходу ў “летні” на серабрыстым “Б”юіку” 1958 года выпуску, а ўнізе на бамперах – замест нумароў – яе прозвішча рускімі і лацінскімі літарамі. Калі яна ўвайшла ў амфітэатр, многія кінуліся аглядаць шыкоўнае аўто, з чырвонымі скуранымі сядзеннямі, фата-графаваць  яго і сябе побач. І я не  ўтрымалася.

Закулісныя страсці на гэтым не заканчваюцца. Нашы людзі вынайшлі яшчэ адзін спосаб наблізіцца да зорак: днём яны стаяць каля агаро-джы і глядзяць на сцэну, дзе ідзе рэпетыцыя. Вось выйшла ў ва-сільковай сукенцы Ірына Дарафеева з песняй А.Пахмутавай “Бацькоўскі край”, яе змяніла вакальная група і г.д. Такім чынам, каму не пашчасціла набыць білеты, кампенсавалі маральныя  страты за кулісамі.

Паблізу амфітэатра, наверсе, стаіць скульптура клоуна з гармонікам і кашальком з манетамі. Побач сядзіць кучаравы пудзель. У Віцебску кажуць, што калі пацерці кожнага паасобку, збудзецца загаданае жаданне.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.