Свята талентаў і дружбы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

(Пачатак у № 133-136).

Фантазіі

майстроў

Іх можна назваць аглядам плёну рук залатых. Чаго толькі не ўмеюць яны, працавітыя рукі нашых беларусаў, побач былі і работы з Расіі і Украіны. Плеценыя кошыкі, цукерачніцы, вазачкі, разетачкі, карзінкі, – усе віды проста немагчыма пералічыць, бо фантазія і творчасць майстроў не маюць межаў. Глядзіш, напрыклад, на драўляную бойку і ўспамінаеш дзяцінства, калі мама давала заданне збіць у такой бойцы са смятаны масла. І калі справа набліжалася да завяршэння, мы збіралі  маленькія крупінкі жоўтага масла і елі… Побач пахнуць дрэвам невялікія бочкі, месціцца рознай формы посуд.

Шмат народу сабралася ля ганчара, які непасрэдна дэманстраваў сваё ўменне,  а побач збаны і збаночкі, кубкі, глякі, міскі… Цікавае відовішча каля ткачыхі: яе рукі спрытна выво-дзяць рознакаляровыя ўзоры на посцілцы ці ручніку. А колькі жанчын тоўпілася ля караляў, вырабленых з дрэва, каменя! Гільяшыраваныя салфеткі, тонкія шаўковыя шалікі з узорамі на канцах, ручной работы, саламяныя кветкі і вазы, – усё гэта плён вялікай працаздольнасці і таленту брацкіх славянскіх народаў, лепшыя прадстаўнікі якога кожны год збіраюцца ў Віцебскім горадзе майстроў. Сябе з таварам паказаць і людзей слынных пагля-дзець. Ды і выручыць грошы за прафесіянальныя і прыгожыя вырабы. А купіць там заўсёды ёсць што, і радасць ад набытага на такім грандыёзным свяце мастацтваў, як “Славянскі базар”, тавару, будзе з вамі цэлы год. Да наступнага, калі зноў запаліць зоркі гасцінны горад над Дзвіной.

На здымках: фестывальныя кадры.

P.S. Да ведама. Пераможцам конкурсу маладых выканаўцаў і ўладальнікам гран-пры і 10000 у.а. стаў Дзмітрый Даніленка (Расія). Першую прэмію і 6000 у.а. атрымаў Павел Парфеночы (Малдова), дзве другія – Влатко Лазаноўскі (Македонія) і Андрэй Коласаў (Беларусь) – па 2000 у.а. На трэцім месцы таксама два выканаўцы: Пётр Дзмітрычэнка (Украіна) і Іеронім Мілюс (Літва), ім уручана па 1000 у.а.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.