Свята ў свеце мудрасці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У цэнтральнай раённай бібліятэцы  адбылося свята  “Кніжны востраў у лабірынце горада або 7 бібліятэчных  задавальненняў”, прысвечанае Дню бібліятэк, які традыцыйна адзначаецца 15 верасня. У гэты день 90 гадоў таму  ў нашай краіне  адкрылася першая  публічная бібліятэка, зараз – Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь гэта дата стала святочнай не толькі для  бібліятэкараў, але і для ўсіх, хто не  ўяўляе сваё жыццё без кнігі.

Раздзяліць свята з работнікамі бібліятэчнай сістэмы  раёна прыбылі: намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Майсеня, начальнік  раённага  аддзела культуры Аляксандр Круглік, галоўны спецыяліст  аддзела культуры, старшыня райкама прафсаюза  работнікаў культуры  Ніна Бяганская, выкладчык Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў, мастачка Марына Канавалава.

_MG_3256

Дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай  сістэмы раёна Людміла Вітко ў сваім прывітальным слове адзначыла, што бібліятэкі адкрылі  і адкрываюць дарогу ў свет чалавечай мудрасці  мільёнам  людзей, і як бы ні рухаўся наперад тэхнічны прагрэс, нішто не заменіць чалавеку  задавальнення ўзяць у рукі цікавую, добрую кнігу і адчуць пах  яе старонак, пагутарыць у думках з яе аўтарам.

Гэту тэму працягнула  і актыўная чытачка раённай бібліятэкі, член раённага літаратурна-музычнага  аб”яднання “Валошкі” Раіса Хвір.  Яна расказала аб значэнні кнігі ў яе жыцці, прадставіла  прысутным аповесць  Вольгі Іпатавай аб Ефрасінні  Полацкай “Прадыслава”, свой зборнік  празаіч-ных замалёвак “Сілуэты жыцця”.

_MG_3365

Асобным момантам свята стала ўзнагароджванне жыхароў горада  і раёна – удзельнікаў раённых  бібліятэчных конкурсаў. Дырэктар цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы  раёна Людміла Вітко  ўручыла дыпломы і памятныя падарункі ўдзельнікам  фотаконкурсу “Злоўленыя за чытаннем”. У намінацыі “За  творчы падыход у раскрыцці  тэмы” дыпломам была  ўзнагароджана сям”я  Іёдзік з Затур”і, у намінацыі “За мастацкае  майстэрства ў раскрыцці тэмы” – фотакарэспандэнт  газеты “Нясвіж-скія навіны” Святлана Польская. Дыплом  за актыўны ўдзел  у конкурсе  атрымаў Аляксандр Кішко  з вёскі Прасці – адзіны з удзельнікаў, што даслаў свае здымкі на электронную пошту бібліятэкі. У намінацыі  “За арыгінальнасць ідэі ў раскрыцці тэмы”  дыпломам была  адзначана сям”я  Матусевіч з Нясвіжа.

Дыплом 3-й ступені  фотаконкурсу  “Злоўленыя за чытаннем” атрымала сям”я  Мельнікавых з Забалоцця, 2-й  ступені – сям”я Паўлюкевіч з Нясвіжа, пераможцам была прызнана сям”я Шчасных з аграгарадка Сноў (фота 3).

_MG_3414

Узнагароджванне пераможцаў конкурсу дзіцячага малюнка “Кніга ў маім жыцці”  правяла старшыня  журы конкурсу, галоўны спецыяліст аддзела культуры  Ніна Бяганская. Яна ўручыла дыпломы за ўдзел у конкурсе самай маленькай яго ўдзельніцы –  Дар”і Высоцкай (фота 5), а таксама Віталю Раманчуку, Валерыі Рацкевіч, Аляксею Шчарбакову, Аксане Сланімскай, Раману Сільвановічу. Дыпломам за актыўны ўдзел у гэтым конкурсе была ўзнагароджана  і дзяржаўная ўстанова “Нясвіжскі  раённы тэрытарыяльны цэнтр  абслугоўвання насельніцтва”.

Вельмі пераканаўча і пранікнёна сказала аб сувязі мастацтва слова і выяўленчага мастацтва мастак і педагог Марына  Канавалава. Яна адзначыла, што  прачытанае дапамагае ствараць мастацкі вобраз, і гэта асабліва яскрава відаць  на прыкла-дзе  ілюстрацый да кніг, якія і сама Марына Пятроўна  малюе з вялікім задавальненнем.

_MG_3330

Атрымалі свае ўзнагароды  і ўдзельнікі конкурсу буктрэйлераў “Кніга ў  кадры”. Нагадаем, што бук-трэйлер – гэта кароткі відэаролік па матывах кнігі, які павінен заінтрыгаваць  чытача і даць уяўленне аб кнізе.

У намінацыі “За творчую  паўнату і глыбіню раскрыцця тэмы” дыплом атрымаў  буктрэйлер бібліятэкара Карцэвіцкай СШ Святланы Гаціла, якая зрабіла яго па кнізе Соф”і Любанец “Раніца першага снегу”. Дыплом ІІІ ступені  заслужыла Святлана Малейка з Вялікай Лысіцы, буктрэйлер якой прадстаўляў кнігу Алеся Разанава “Дождж: возера ў акупунктуры”. Дыплом ІІ ступені атрымалі бібліятэкары Сноўскай  сельскай бібліятэкі Зінаіда Грабёнка і Ала Міклашэвіч. Яны стварылі вясёлы, пазітыўны буктрэйлер па кнізе Памэлы Трэверс “Мэры  Попінс”. І абсалютным  пераможцам  конкурсу стала  Ала Нікерава з Нясвіжа (фота 4). Яе работа па рамане Вацлава Гансероўскага  “Пані Валеўская”  літаральна зачаравала залу, якая прагледзела  прадстаўлены відэаролік, як кажуць,  на адным дыханні.

Дзейнасць бібліятэк па папулярызацыі кніг адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Майсеня. Ён шчыра падзякаваў работнікам бібліятэк  не толькі за іх прафесіяналізм і адданасць справе, але і за  іх зацікаўленае, нераўнадушнае стаўленне да работы сферы культуры раёна ў цэлым, за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

У рамках свята Аляксандр Іванавіч  таксама  правёў узнагароджванне  работнікаў культуры, якія ўнеслі  значны ўклад у правядзенне  на высокім арганізацыйным і мастацка-эстэтычным  узроўні раённага свята  “дажынкі-2012”. Падзякі старшыні  райвыканкама атрымалі  дырэктар Нясвіжскай  цэнтралізаванай   бібліятэчнай сістэмы Людміла Вітко (фота 2),  мастацкі кіраўнік РЦКіА Ганна Віннічак,  дырэктар Нясвіжскага раённага  цэнтра народнай творчасці  Людміла Матусевіч. Падзячныя лісты  старшыні райвыканкама былі ўручаны  галоўнаму спецыялісту аддзела культуры  райвыканкама  Ніне Бяганскай, рэжысёру РЦКіА Ганне Лысенка, намесніку дырэктара  РЦКіА Міхаілу Ерахаўцу (фота 1), кіраўніку гуртка РЦКіА Алене Хоміч, кіраўніку ўзорнага  ансамбля  “Аношкаўскія музыкі” Аляксею Андросіку, загадчыцы аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю РЦКіА  Таццяне Вайцяховіч, вядучаму спецыялісту  па дэкаратыўна-прыкладным  мастацтве Нясвіжскага раённага цэнтра  народнай творчасці Наталлі Богуш і метадысту РЦКіА Юліі Івашка.

_MG_3235

У гэты дзень у бібліятэцы прайшлі таксама такія акцыі, як выдача кніг з камерцыйнага фонду на дарослым абанеменце бясплатна, бясплатная  выдача перыёдыкі на адны суткі ў чытальнай зале, “Уводзіны ў прафесію” на юнацкім абанеменце, дзе кожны жадаючы на 20 хвілін мог стаць бібліятэкарам, а яшчэ – “салон кніжнай вядунні”, дзе прадказвала лёс гадалка Аза і кожны жадаючы атрымліваў  жартоўны прагноз  яго дзеянняў у гэты дзень, фатаграфаванне  на памяць, дзе можна было  сфатаграфавацца ля стэнда з праёмам для галавы і смешным сюжэтам на тэму чытання, а таксама  экспрэс-галасаванне ў форме  анкеты  па паляпшэнні работы бібліятэкі. У ім можна было  прыняць удзел на юнацкім абанеменце. Працавала таксама бібліёкафэ,  дзе запісвалі новых чытачоў, знаёмілі іх з навінкамі літаратуры (фота 6).

Яшчэ адным прыемным  момантам бібліятэчнага свята стала  прэзентацыя лагатыпа цэнтральнай раённай бібліятэкі. Пасля доўгіх  роздумаў лепшым быў прызнаны  дызайнерскі праект навучэнца 4 курса Нясвіжскага дзяржаўнага  каледжа імя Я. Коласа Максіма Папка. Яго стылізаваная кніга,  набліжаная да палаючага кастра, будзе ўпрыгожваць усе друкаваныя выданні ЦБС.

І гэта, сапраўды, вельмі сімвалічна, таму што кнігі  яшчэ сотні гадоў будуць распраўляць свае старонкі, як агеньчыкі полымя і, як іскры, нараджаць новыя ўзлёты думак сваіх чытачоў.

“НН”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.