У ЧЫМ КОРАНЬ ЗЛА?

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У 2009 годзе па артыкуле 17.3  Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях  Рэспублікі Беларусь “Распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы або з”яўленне ў грамадскім месцы  ў нецвярозым стане”  раённай камісіяй па справах непаўналетніх разгледжаны 21 матэрыял на непаўналетніх, што з”яўляецца чацвёртай часткай ад усіх такіх  матэрыялаў. На жаль, апошняя камісія паказала яшчэ больш  трывожную прапорцыю.

На чарговым пасяджэнні раённай камісіі па справах непаўналетніх разглядаліся матэрыялы на праблемныя сем”і і на непаўналетніх і іх бацькоў.

Па першым пытанні праходзілі  дзве сям”і. Абедзве – няпоўныя,  знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

На шчасце, да адабрання дзяцей справа не дайшла. У першым выпадку маці яшчэ да з”яўлення на камісію зрабіла ўсё магчымае, каб выправіць сітуацыю – сама прыйшла ў школу за сацыяльна-псіхалагічнай дапамогай паехала на кансультацыю да нарколага, пры дапамозе мясцовай гаспадаркі – саўгаса “Друцкаўшчызна” – вырашыла пытанне з жыллём. Зараз робіць у ім рамонт, каб за лета перасяліцца з сынам у добрыя ўмовы.

Усе гэтыя намаганні былі станоўча ацэнены камісіяй, але, зразумела, пакуль што сям”я і надалей будзе заставацца пад кантролем.

У другім выпадку камісія хадайнічала перад кіраўніцтвам мясцовай гаспадаркі ЗАТ “1 Мая” – аб выдзяленні жылля  для адзінокай маці з двума дзецьмі, каб яны не мелі штодня перад вачыма дрэннага прыкладу дзядзькі і бабулі, якія п”юць.

Гэта сям”я таксама засталася на кантролі ў катэгорыі “сацыяльна небяспечнае становішча”.

Затое 10 матэрыялаў, што разглядаліся па другім пытанні, выклікалі трывогу, а ў некаторых выпадках сапраўдны шок.

Па-першае, 8 з 10 пратаколаў былі звязаны з п”янствам. Адзін з іх (дарэчы, першы ў бягучым годзе), складзены на маці (!) за спойванне непаўналетняга сына. Жанчына апраўдвала свой учынак тым, што ў той дзень была гадавіна па  яе маці,  і яна з дзецьмі села памянуць бабулю.

Разглядаліся тут і два выпускнікі школ горада, якія “адзначылі” апошні званок, нецвярозы кіроўца скутэра і іншае.

Другое ж, што моцна ўразіла камісію: у адной са спраў, звязаных з распіццём спіртных напояў, фігурыравалі хлапчукі, якім толькі споўнілася  12 і 13 гадоў.

Так і хочацца спытацца: што ж гэта робіцца з намі, людзі?

Як высветлілася, два вучні гарадскіх школ сустрэліся з сябрукамі з Мінска, вырашылі разам пагуляць. І не прыдумалі лепшай  забавы, чым папрасіць нейкага  дзядзьку, “асобу без пэўнага месца жыхарства”, купіць ім у адным з магазінаў гарэлкі і джын-тоніку. Чыпсы яны купілі самі.

Грошы адзін з “герояў” аповеду папрасіў у мамы на дыск, другія – адпаведна ў сваіх бацькоў на падобныя патрэбы.

Нашы, нясвіжскія хлопчыкі, абодва з поўных сем”яў, ні ў чым дрэнным дагэтуль не заўважаліся, і мамы без страху даверылі ім грошы.

А дзеці, заправіўшыся спіртным, пайшлі да сажалкі, што каля Нясвіжскага каледжа, і выкарысталі купленае, як кажуць, “па прызначэнні”. Зразумела, што скончыцца гэта гісторыя магла б вельмі трагічна, каб не дарослыя, якія ехалі непадалёк на веласіпедзе. Іх насцярожылі дзіўныя паводзіны дзяцей, адзін з якіх  ужо спаў непрабудным сном на беразе, другі палез у адзенні купацца, а трэці танцаваў ля вады ў неадэкватным выглядзе.

Убачыўшы, што заснуўшага хлопчыка не ўдаецца разбудзіць, людзі выклікалі хуткую дапамогу, выцягнулі з вады незадачлівага  плыўца. І дзе гарантыя, што  за ім не апынуўся б у вадзе  і трэці ўдзельнік гэтай гісторыі?

Затым была бальніца, кропельніцы, шок і слёзы бацькоў.

Як сказалі ўрачы, яшчэ гадзіна, і дзіця, якое спала на зямлі, магло загінуць ад пераахалодж-вання. Калі члены камісіі пас-прабавалі разабрацца ў прычынах такой недзіцячай “гульні”,  то не пачулі  нічога канкрэтнага. Прамільгнула толькі фраза наконт госця з Мінска, – які зачапіў сяброў выразам накшталт “Вы што, не мужыкі?” Вось тут, напэўна, і хаваецца ўвесь корань зла.

Дзяцей справакавалі, а  каму ж не хочацца быць “сапраўдным мужыком”? А вось тое, што алкаголь – гэта якраз першы вораг мужнасці, таму што ператварае мужчыну ў слабака і баязліў-ца, які толькі і ўмее, што ваяваць з тымі, хто за яго слабей, але не  ўмее быць смелым і браць на сябе адказнасць за свае ўчынкі, за тых, хто побач, – гэтага дзецям, відаць, не растлумачыў ніхто. Ці не такую менавіта “мужнасць” бачылі яны ў сваіх бацьках,  з яе і ўзялі прыклад?

На шчасце, бяды не здарылася. Удзельнікі гісторыі абышліся, як кажуць, “лёгкім перапалохам”. Але гэта вельмі трывожны сігнал аб тым, з якім паняццем аб сапраўднай мужнасці ўвахо-дзяць у жыццё нашы дзеці.

І дарослым тут, напэўна, ёсць над чым папрацаваць, пакуль не здарылася горшай бяды.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.