У кніжным моры

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З веданнем справы дапамагаюць чытачам арыентавацца ў бяскрайнім кніжным моры галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі  Алёна Чухлей (на фота справа) і яе калега, малады спецыяліст, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага  маркетынгу Ганна Скачко.

Алёна Чухлей у бібліятэчнай  сістэме раёна ўжо 12-ы год, да гэтага працавала  ў сельскай бібліятэцы вёскі Заазер”е і ў дзіцячай раённай  бібліятэцы, усюды ставілася  да работы  з энтузіязмам і зацікаўленасцю. Зараз яна вядзе ў раённай бібліятэцы  краязнаўчы клуб “Спадчына”, адказвае за  краязнаўчую базу “Нясвіжчына”, да таго ж, з”яўляецца пастаянным пазаштатным аўтарам “раёнкі”, піша пра работу  з чытачамі, анансіруе новыя кніжныя паступленні.

Пасля заканчэння  Беларускага дзяржаўнага  ўніверсітэта  культуры і мастацтваў прыйшла ў бібліятэку яе маладая калега Ганна Скачко. І для яе храм кнігі, як і для Алёны, стаў другім  домам.

Соф”я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.