У КРАІНЕ І ЗА МЯЖОЙ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Беларусь і Украіна будуць умацоўваць узаемадзеянне на міжнароднай арэне. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Барыс Батура на сустрэчы са спікерам Вярхоўнай Рады Украіны Уладзімірам Літвіным у Мінску.

“У адносінах з Украінай мы прытрымліваемся дакладных прынцыпаў – умацавання дружбы, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння на міжнароднай арэне”, – адзначыў Барыс Батура.

 

У італьянскім горадзе Аквіла праходзіць саміт “вялікай васьмёркі”. Лідэры Расіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Японіі, Германіі, Канады і Італіі збіраюцца правесці тры сесіі. Плануюць абмеркаваць крызіс, глабальныя працэсы (беднасць, змены клімату) і актуальны парадак  дня: сітуацыю вакол іранскай ядзернай праграмы, ядзерную праблему Карэйскага паўвострава,  блізкаўсходняе  ўрэгуляванне.

Два другія пасяджэнні пройдуць  у пашыраным складзе. Усяго ў іх прыме ўдзел каля 30 краін.

 

Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” ў гэтым годзе адзначыць сваё 18-годдзе. Урачыстая цырымонія  адкрыцця форуму адбудзецца сёння – па традыцыі ў Летнім амфітэатры. У час фестывальнага тыдня тут пройдуць канцэрты  адкрыцця і закрыцця, Дзень Беларусі, Дзень Расіі, Дзень Украіны, Дзень Масквы, два конкурсныя  дні.

 

З 29 чэрвеня да 5 ліпеня ў Мінску праходзіў кірмаш-продаж “Зроблена ў Беларусі”. Ільняныя сарафаны, мадэльны абутак, шкляны посуд, тканыя ручнікі, халадзільнікі, каўбасы ды мёд – гэта толькі невялікая частка таго, што было прапанавана нашымі вытворцамі.

 

Жыхароў нашай краіны стала менш на 12,7 тыс. чалавек у параўнанні з 1 чэрвеня 2008 года. За мінулы год колькасць насельніцтва павялічылася толькі ў Мінску – з 1 млн. 817,9 тыс. чалавек да 1 млн. 841,8 тыс. У Гомельскай вобласці налічвалася 1 млн. 462,4 тыс. чалавек, у Мінскай – 1 млн. 447,7 тыс., у Брэсцкай – 1 млн. 430,6 тыс., у Віцебскай – 1 млн. 261,5 тыс., у Магілёўскай – 1 млн. 119,9 тыс., у Гродзенскай – 1 млн. 99,6 тыс.  У студзені – маі ў Беларусі нарадзіліся  44,7 тыс. дзяцей – на 2 тыс. малых больш у параўнанні са студзенем – маем мінулага года. Памерлі за пяць месяцаў 2009 года 58,3 тыс. чалавек – на 0,6 тыс. больш.

У студзені – маі гэтага года ў Беларусь прыбылі 8 тыс. 67 чалавек, выбылі 2 тыс. 825. Міграцыйны прырост за пяць месяцаў склаў 5 тыс. 242 чалавекі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.