У КРАІНЕ І ЗА МЯЖОЙ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Адпраўка ва Узброеныя Сілы Беларусі, іншыя войскі і воін-скія фарміраванні грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, пачалася 15 ліпеня.

Усяго для праходжання тэрміновай ваеннай службы на пасадах салдат і сяржантаў плануецца прызваць каля 10 тыс. чалавек і амаль 2 тыс. – для службы ў рэзерве.

Урачыстыя провады новага папаўнення пройдуць у ваенных камісарыятах краіны. У Мінску  мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку адпраўкі ў войскі новага папаўнення, адбыліся 15 ліпеня на базе Мінскага гарадскога зборнага пункта. У гэты дзень амаль 300 чалавек, прызваных ваеннымі  камісарыятамі Мінска, папоўнілі рады Узброеных Сілаў, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў.

 

15 ліпеня верталёт МНС даставіў у беларускую сталіцу для перасадкі донарскае сэрца. У камандзе з кардыёлагамі выратавальнікі  працуюць ужо другі раз: упершыню яны дапамагалі ўрачам у лютым бягучага  года, калі дастаўлялі донарскі  орган для першай у Беларусі перасадкі сэрца. Пазаўчора беларускія ўрачы правялі ўжо шостую аналагічную аперацыю.

 

Урад лейбарыстаў адмяніў у Вялікабрытаніі пенсійны ўзрост, палічыўшы, што ён абмяжоўвае правы пажылых людзей.

У Вялікабрытаніі ўжо ў гэтым годзе будзе ліквідавана само паняцце пенсійнага ўзросту: людзі змогуць працаваць столькі, колькі яны самі палічаць неабходным, і пакуль будуць спраўляцца з усімі службовымі абавязкамі.

Ініцыятыву растлумачылі тым, што ў сучасным брытанскім грамадстве ўзрост чалавека практычна перастаў адчувацца з-за сацыяльных і працоўных зменаў, людзі захоўваюць актыўнасць да гранічнага веку і застаюцца запатрабаванымі нават на схіле сваіх гадоў.

А летась упершыню ў краіне колькасць пенсіянераў перавысіла колькасць школьнікаў.

 

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ адмовілася ад паловы зарплаты, якая належыць ёй як кіраўніку краіны, на карысць дзяржаўнай казны. Зарплата прэзідэнта Літвы складае каля 21 тысячы літаў (больш за 6 тысяч еўра).

Як заявіла Грыбаўскайтэ, ёй будзе хапаць паловы зарплаты і штомесячнай выхадной дапамогі, якая належыць ёй як былому камісару Еўрапейскай камісіі па бюджэце і фінансавым планаванні. Дарэчы, сума дапамогі пасля выплаты ўсіх падаткаў складае 7,9 тысячы еўра.

 

Самалёт Ту-154 іранскай авіякампаніі Caspian Airlines, які пацярпеў крушэнне 15 ліпеня, загарэўся ў паветры пры заходзе на аварыйную пасадку, паведамляе іранскае агенцтва Fars.

Паводле папярэдняй інфармацыі, экіпаж самалёта сутыкнуўся з тэхнічнымі непаладкамі. Усе пасажыры і члены экіпажа самалёта, які рухаўся з Тэгерана ў Ерэван, загінулі. Паведамляецца, што на борце знаходзіліся 153 пасажыры, у асноўным – іранцы, а таксама грамадзяне Арменіі і Грузіі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.