У КРАІНЕ І ЗА МЯЖОЙ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя ўстанавіла рэкорд  і палепшыла свой жа нацыянальны рэкорд на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Рыме. У праграме спаборніцтваў у кваліфікацыі на  дыстанцыі 50 м на спіне спартсменка паказала вынік 27,65 секунды і з лепшым паказчыкам прайшла ў паўфінал. Фаварытка турніру немка Даніэле Самульскі саступіла беларусцы пяць сотых секунды. Яшчэ адна наша плыўчыха Аляксандра Кавалёва паказала толькі 29-ы вынік са 132 удзельніц і ў паўфінал не трапіла.

 

Летне-асенні сезон палявання на цецерука, вадаплаўную і балотную птушку адкрываецца ў Беларусі 1 жніўня.

Сезон палявання на цецерука будзе адкрыты з 1 жніўня па 29 лістапада ў светлы час сутак. На гэтую дзічыну дазволены ружэйны від палявання з падыходам і паляўнічымі сабакамі (выжламі). Пры гэтым дапускаецца прымяненне гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, забяспечаных шротам.

З 1 жніўня па 13 снежня ў светлы час сутак дазволена таксама паляванне на вада-плаўную птушку – крыжанку, чырка-траскунка, чырка-свістунка, чырвонагаловую чэрнець, чубатую чэрнець, гусь белалобую, гусь-гуменіцу і шэрую гусь. На гэтых птушак дазволены ружэйны від палявання з падыходу, з засады, з прынаджваннем, з паляўнічымі сабакамі (усе групы, акрамя ганчакоў і хартоў). Можна паляваць з гладкаствольнай паляўнічай стрэльбы з выкарыстаннем патронаў, забяспечаных шротам.

У гэты ж перыяд дазволена паляванне на балотную дзічыну – перапёлку, слонку, шызага голуба, вяхіра. Можна паляваць на птушак любога ўзросту і полу. Дазволены ружэйны від палявання з падыходу, з засады, з прынаджваннем, з паляўнічымі сабакамі (усе групы, акрамя ганчакоў і хартоў). Дапускаецца выкарыстанне гладкаствольнай паляўнічай стрэльбы з патронамі, забяспечанымі шротам.

У Мінпрыроды нагадалі, што з 11 ліпеня ў Беларусі пачаўся сезон палявання на бакаса, які прадоўжыцца па 13 снежня.

 

У Юрмале (Латвія) праходзіць 8-ы міжнародны конкурс маладых выканаўцаў папулярнай музыкі “Новая хваля-2009”.

У гэтым годзе ў конкурсе ўдзельнічаюць 16 выканаўцаў з 12 краін свету. Беларусь на “Новай хвалі” прадстаўляе Макс Лорэнс з Гомеля. Макс, ён жа Максім Сапацькоў, стаў шырока вядомы пасля перамогі на “Славянскім базары ў Віцебску” ў 2003 годзе.

 

Небяспечнае сховішча знойдзена ў лесе пад Віцебскам: 117 авіябомбаў часоў Вялікай Айчыннай вайны дасталі з зямлі і размініравалі супрацоўнікі спецыяльнай групы.

 

У іспанскім горадзе Бургас у казарме Грамадзянскай гвардыі (іспанская жандармерыя) падарваўся замініраваны аўтамабіль. У выніку выбуху па меншай меры 37 чалавек атрымалі лёгкія раненні.

На месцы выбуху ўтварылася буйная варонка. Па звестках газеты EI Pais, выбух выклікаў паніку сярод насельніцтва і прывёў да сур”ёзных разбурэнняў: пацярпелі як будынак казармы, так і суседнія хаты. Адказнасць за выбух усклалі на баскскіх сепаратыстаў з групоўкі ЕТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.