Удачнае жніво

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Галоўны інжынер ААТ “Сейлавічы” Уладзімір Кругліч  (на здымку) на гэтай пасадзе працуе два гады,  наогул у “Сейлавічах” – тры гады, агульны ж яго стаж работы  ў сельскай гаспадарцы – 16 гадоў.  Закончыў у свой час  Столінскі аграрна-эканамічны каледж, дзесяць год адпрацаваў  на роднай Століншчыне, “дарос” да намесніка кіраўніка  сельгаспрадпрыемства. Завочна закончыў Маскоўскі новы  юрыдычны інстытут і Беларускі  аграрна-тэхнічны ўніверсітэт.

Ці памятае ён сваё першае жніво?

– Вядома. У СВК “Гарадзея” ў 2006 годзе, – расказвае  Уладзімір Уладзіміравіч. – Я працаваў тады загадчыкам  гаража. Жніво было цяжкім, такія ліўні лілі… Убіралі збажыну  прыхваткамі, як толькі  з”яўлялася магчымасць. Камбайнеры цярпліва чакалі ў непагадзь і хуценька пачыналі жаць, калі пасевы прасушваў ветрык. Кожнаму хацелася і грошай зарабіць, і ўбраць хутчэй вырашчанае.

– А як прайшло сёлетняе жніво ў “Сейлавічах”?

– Удачна. Усе стараліся. Але асабліва  хацеў бы адзначыць  старшых камбайнераў Вячаслава Хвіцько і Генадзя Любко, маладзёжны экіпаж у складзе  Мікалая Кісуна і Аляксандра  Шабалдзіна. Дарэчы, Вячаслаў  Канстанцінавіч – наш ужо самы  старэйшы камбайнер.

Збажыну ў “Сейлавічах”  убіралі 6 камбайнавых экіпажаў. Нагрузка на камбайн – 234  гектары – другая па велічыні  ў раёне пасля СВК “Гарадзея”. Да таго ж, у гаспадарцы камбайны КЗС-10  і дзве “Ліды” – даволі старыя. Таму і плануюць  у наступным годзе набыць па лізінгу  КЗС-18 – гомельскі камбайн апошняй мадыфікаці, аналаг магутнага “Лексіёна”, заўважыў мой суразмоўца.

Прафесійна і аператыўна працавала  падчас жніва і рамонтнае звяно. Калі здарылася  паломка ў “Лідзе” Уладзіміра  Праневіча, загадчык  майстэрняў Уладзімір Шостак  хуценька арганізаваў “лячэнне” машыны. Пастараліся газаэлектразваршчык Аляксандр Целехавец і слесар Мікалай Навоша.

Цяпер збожжаўборачныя  камбайны стаяць  на захоўванні. Механізатары заняты  іншымі справамі – іх восенню ў сельскай гаспадарцы вельмі  многа. А для Вячаслава  Хвіцько жніво яшчэ  прадоўжыцца тыдні на два:  на сваім “Лексіёне-550” ён будзе ўбіраць кукурузу на зерне.

Сапраўды, сейлавіцкая збожжавая ніва сёлета была  асабліва багатай. Рост валавога збору збожжа  да сярэдняга ўзроўню папярэдніх трох  гадоў склаў  140,2 %. Па гэтым паказчыку  таварыства заняло ў раёне  першае  месца сярод сельгасарганізацый другой групы. У лік пераможцаў  яно таксама выйшла ў спаборніцтве  па выкананні даведзенага задання  па валавому збору збожжа. І з кожнага гектара сабралі небывалы дагэтуль ураджай – па 74,5 цэнтнера.

– На самым вялікім свяце земляробаў краіны  я буду прысутнічаць упершыню. Вядома, гэта прыемна і ганарова, – падзяліўся Уладзімір Уладзіміравіч   сваёй радасцю з журналістамі «НН» перад ад,ездам дэлегацыі Нясвіжчыны ў Горкі.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.