“Хай стане маленнем верш…”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

(Алег Бембель)

Госпадзі, дай мне крылы,

Каб ляцець ў вышыню, да нябёс.

Каб усё, што было мне мілым,

Не цягнула назад, да слёз.

 

Каб у сотнях пакутных лёсаў

Незабудкамі ўзышлі

Вера, вернасць, любоў і душы

У нябыт-небыццё не пайшлі.

 

Каб імчалі да Госпада Бога

З развітальнай малітвай сваёй.

І каб сонца не ведала стомы

Гэты шлях асвячаць сабой.

 

***

Праз пакаянне – да Хрыста,

Праз ачышчэнне – да святыняў,

Ідзём да вечнага жыцця

Паміж сучасных рухаў, плыняў.

 

У мітусні зямнога дня,

У помесі святла і бруду…

Святымі поўніцца зямля,

Каб мы паверылі ў цуда.

Валянціна ШЧАРБАКОВА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.