Ёсць зрухі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Некалькі гадоў таму на доме №9 па вуліцы К.Лібкнехта ў Нясвіжы адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі К.Я.Шышыгінай. Аўтара кніг і даследаванняў пра Нясвіж  ведалі і паважалі ў горадзе і раёне. Мерапрыемства па адкрыцці было прыгожым і значным, сабралася шмат людзей.

А сёлета падыходы да мемарыяльнай дошкі (дарэчы, запыленай) доўга былі ў пустазеллі, і толькі днямі яго скасілі. Мы звязаліся па тэлефоне з намеснікам дырэктара РУП “Нясвіжская ЖКГ” па добраўпарадкаванні А.М.Івашкам. Ён патлумачыў наступнае:

– У нас не хапае людзей на ўсе ўчасткі, таму выйшла затрымка з упарадкаваннем вул.К.Лібкнехта, у тым ліку і ля дома №9. Там яшчэ плануем атынкаваць сцяну пад дошкай, дзе абвалілася. Як толькі паступяць фінансы, пачнуцца работы.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.