Дарогамі форума
На здымку: дэлегацыю ўдзельнікаў міжнароднага форуму “Масква – Мінск – Сколкава” ў Нясвіжы сустракае дырэктар доследнай станцыі па цукровых бураках НАН Беларусі Іосіф Татур
У рамках правядзення міжнароднага форума інавацыйнага развіцця “Масква – Мінск – Сколкава”, што праходзіў у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, наш горад наведала прадстаўнічая дэлегацыя, у склад якой увайшлі лаўрэаты Нобелеўскай прэміі Роджэр Корнберг, Жарэс Алфёраў, старшыня Савета дырэктараў фармацэўтычнай кампаніі “Тэва” Філіп Фрост і іншыя вядомыя ў навуковым і дзелавым свеце асобы.
Замежныя госці былі прыемна ўражаны наведваннем Мірскага і Нясвіжскага замкаў, дзе пакінулі запісы ў кнізе ганаровых гасцей.
Соф”я ЛЮБАНЕЦ
Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ