Душа не ведае ўзросту
Прызёры конкурсу «Лепшы падворак Н.К. Салавей і Т.М. Твароўская
Сёння на тэрыторыі раёна пражываюць 12132 пенсіянеры, з якіх 42 – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, 24 – працаўнікі тылу, 17 сямей загінуўшых і 23 інваліды вайны, а таксама 107 воінаў-інтэрнацыяналістаў.
У РЦКіА прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню пажылых людзей. На яго сабраліся самі “віноўнікі ўрачыстасці” – людзі пажылога ўзросту, а таксама іх родныя, блізкія і сябры. Ад імя раённай улады да прысутных звярнуўся першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Генадзь Салавей. У сваім прывітальным слове ён адзначыў, што жыццё старэйшага пакалення жыхароў Нясвіжчыны змясціла ў сабе шмат добрасумленнай працы на карысць нашага раёна і роднай краіны ў цэлым. Яны абаранялі Радзіму ў гады вайны, адбудоўвалі гаспадарку раёна ў мірны час. І ў нашым сённяшнім дабрабыце ёсць іх вялікі, неацэнны ўклад.
Асаблівую ўдзячнасць за работу з маладым пакаленнем Генадзь Міхайлавіч выказаў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Георгію Афанасьевічу Халецкаму і Рыгору Сяргеевічу Гарачкоўскаму, за актыўную грамадскую дзейнасць падчас выбарчых кампаній у складзе раённага Савета ветэранаў – Івану Адама-вічу Драздовічу, Уладзіміру Сцяпанавічу Якімаху, Рыгору Антонавічу Куцэру, Фені Антонаўне Стадуб.
– Клопат аб пажылых, ветэранах вайны і працы – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, – пад-крэсліў у сваім выступленні Г.М. Салавей. – Павышэнне ўзроўню і якасці жыцця лю- дзей старэйшага пакалення на аснове прадастаўлення сацыяльных паслуг і адраснай дапамогі – адна з галоўных мэтаў дзейнасці ад-міністрацыі раёна.
У канцы сваёй прамовы першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Генадзь Салавей выказаў упэўненасць у тым, што жыццёвая энергія, вопыт і веды людзей пажылога ўзросту дапамогуць усім нам разам зрабіць нашу Нясвіжчыну яшчэ больш прыгожай і ўтульнай.
Сярод гледачоў – Марыя Уладзіміраўна Шпакоўская з унучкай Ангелінай
Ён таксама правёў узнагароджванне пераможцаў конкурсу “Лепшы падворак”, які праводзіўся раённым тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насель-ніцтва пры падтрымцы райвыканкама і раённага ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Мэтай конкурсу было вызначэнне лепшых гаспадароў сярод людзей пенсійнага ўзросту. Ацэньваўся знешні від жылых і гаспадарчых пабудоў, дагледжанасць двара, наяўнасць кветнікаў, санітарны стан домаўладання. Удзел у конкурсе прынялі 18 пажылых людзей: Т.М. Аліноўская з г.п. Гарадзея, яе зямляк Л.І. Дэмух, сям”я Зяньковіч з аграгарадка Новагарадзейскі, сям”я Варанковіч з Завітой, сям”я Ігнатчык з Малева, І.М. Мядзведзь з аграгарадка Аношкі, І.І. Салавей з аграгарадка Лань, І.М. Шчурская са Смалічоў, М.І. Падамацька з Рудаўкі, Н.К. Салавей з Амлынцаў, сям”я Платун з аграгарадка Старыя Навасёлкі, Л.І. Няглюй з Макашоў, А.М. Кувалдзін з аграгарадка Сейлавічы, Т.М. Твароўская з Андрушоў, А.К. Багдановіч з Кунасы, Я.В. Буян з аграгарадка Юшавічы, Н.М. Цвірко з Затур”і і сям”я Трусевіч з гэтай жа вёскі.
Вызначыць пераможцаў было вельмі няпроста – пра гэта сведчыла слайд-шоу аб кожнай сядзібе, якое з цікавасцю прагледзела зала. Аднак журы конкурсу ўсё ж такі прысудзіла 3-е месца Тамары Мікалаеўне Твароўскай з вёскі Андрушы, 2-е – Ніне Канстанцінаўне Салавей з вёскі Амлынцы і пераможцай стала Марыя Іванаўна Падамацька з Рудаўкі. Усе яны атрымалі дыпломы конкурсу і памятныя падарункі, якія дапамогуць зрабіць іх утульныя сядзібы яшчэ больш прыгожымі.
Спявае Сяргей Калеснікаў
Добры настрой не толькі пераможцам конкурсу “Лепшы падворак”, але і ўсім без выключэння прысутным у зале дапамагло стварыць артыстычнае майстэрства вядучай Юліі Івашкі і ўсіх удзельнікаў святочнага канцэрта. Шчодрыя воплескі гледачы дарылі добра вядомым мясцовым “зоркам” – Сяргею Калеснікаву, Сяргею Хвалько, Таццяне Казловай і іншым юным і сталым артыстам.
Малады запал і жыццярадасную энергетыку падарылі гледачам і хор ветэранаў працы “Аптымісты” пад кіраўніцтвам Ірыны Латушкі, і хор ветэранаў працы “Элегія”, якім кіруе Тамара Прыгун. Удзельнікі гэтых калектываў (і не толькі яны) яшчэ раз паказалі, што ў любым узросце можна быць маладым душой, асабліва, калі яе саграюць любоў дзяцей і радасны смех унукаў.
Соф”я ЛЮБАНЕЦ
Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ