Дзесяць гадоў разам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дырэктар ТДА «Новае месца» Уладзімір Майсейчык

Сёлетняй восенню спаўняецца 10 гадоў, як было створана таварыства з  дадатковай адказнасцю «Новае месца» і ў Нясвіжы па вуліцы Слуцкай  адкрыўся прадуктовы магазін з такой жа назвай.

Як узгадвае дырэктар ТДА «Новае месца» Уладзімір Майсейчык, у 2002-м годзе  тагачаснае кіраўніцтва  раёна ў асобе  старшыні райвыканкама Леаніда Крупца прапанавала яму  добраўпарадкаваць стары  недагледжаны будынак  ў раёне трэцяй  школы, зрабіць з яго карысны для горада аб»ект. Да гэтай прапановы  фірма Ула-дзіміра Уладзіміравіча 7 гадоў займалася гандлем  запчасткамі для  сельскагаспадарчай тэхнікі. Падумаўшы, ён вырашыў змяніць профіль  дзейнасці і заняцца прадуктамі харчавання. Вядома, адразу ўсё было не так лёгка, як гэта здаецца цяпер.

_MG_7038

За рабочым сталом — галоўны бухгалтар Таццяна Іваноўская

— Спачатку трэба было зрабіць магазін прывабным для пакупнікоў, — гаворыць Уладзімір Майсейчык. — Для гэтага мы адрамантавалі памяшканне, добраўпарадкавалі тэрыторыю,  паступова пашырылі будынак да неабходных памераў, каб камфортна сябе адчувалі і пакупнікі, і прадаўцы, і адміністрацыя.

Падтрымлівала тое, што наша справа — сямейная.  Дапамагалі дачка і сын. Зараз у дачкі свая  фірма. Ей належыць кафэ, што ўжо 2 гады працуе каля  магазіна.

10 гадоў  для прыватнага прад-прыемства — салідны тэрмін. Некаторыя за гэты час  паспяваюць  бясследна знікнуць, некаторыя — перапрафіліруюцца, а магазін «Новае месца»  працягвае радаваць несвіжан і гасцей горада прывабным  знешнім і ўнутраным  выглядам, ветлівымі  прадаўцамі, багатым асартыментам тавараў, якія пастаўляюць больш за 100 беларускіх пастаўшчыкоў.

_MG_7058

Прыветлівай усмешкай сустракае пакупнікоў  малады прадавец Наталля Песак

Зараз у штаце таварыства 21 чалавек. На просьбу назваць  лепшых У.У. Майсейчык, задумаўшыся, адказаў, што лягчэй назваць проста самых вопытных, таму што ўсе працуюць старанна, добрасумленна.

Так, ужо даўно  ў калектыве загадчык магазіна Вера  Пяцігор, галоўны  бухгалтар  Таццяна Іваноўская, прадаўцы Кацярына Лукша, Аксана Аксёнік.

— Тое, што таварыства ў наш няросты час цвёрда  трымае свае пазіцыі — заслуга ўсяго калектыву, кожнага нашага работніка, — падкрэсліў кіраўнік прадпрыемства.

І сапраўды, ТДА «Новае месца» не толькі не стаіць на месцы, але і  пастаянна ўдасканальваецца. За гэтыя  гады была праведзена  рэканструкцыя, павялічана гандлёвая зала, поўнасцю заменена  абсталяванне. Нядаўна з»яві-лася і вонкавая рэклама. У планах — яшчэ  адно пашырэнне плошчаў, пераход на самаабслугоўванне.

_MG_7078

Прадаўцы Наталля Кандрацюк і наталля Панцялеева

Яшчэ адзін важны аспект дзейнасці таварыства — дабрачыннасць. Яно пастаянна аказвае  дапамогу гораду ў правядзенні славутых  «Музаў Нясвіжа» і раённых святаў,  выдзяляе сродкі  міжнароднаму  дабрачыннаму аб»яднанню  дапамогі хворым дзецям «Юніхелп», Нясвіжскаму дому-інтэрнату інвалідаў і састарэлых, ветэранам вайны і працы, Свята-Георгіеўскаму храму.

Напэўна, гэта не ўвесь пералік  добрых спраў ТДА «Новае месца». Хочацца  верыць, што да свайго наступнага  юбілею таварыства  прыйдзе  яшчэ больш развітым і моцным, таму  што паспяховыя  прадпрыемствы — аснова дабрабыту  горада і раёна ў цэлым.

З юбілеем!

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.