І кукуруза, і люцэрна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Гэты здымак механізатара ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» Аляксандра Пятровіча Сукалы  мы зрабілі на мехдвары. Ён перастаўляў  рабочыя органы кормаўборачнага  камбайна «Ягуар»: дагэтуль убіраў  кукурузу на сілас, а тут трэба  было пераключыцца  на падбор з валкоў і здрабненне травяной масы люцэрны чацвёртага ўкосу. Аляксандр зняў жняярку, навесіў  падборшчык.

«Ягуар» у яго новенькі, купілі сёлета да сезону корманарыхтоўкі. Як расказала дырэктар  акцыянернага таварыства  Людміла  Георгіеўна Гутнік, датэрмінова выплаціўшы крэдыт за буракаўборачны  камбайн, гаспадарка тут жа ўзяла крэдыт на пакупку кормаўборачнага.

Смела даверылі «Ягуар» Аляксандру Сукалу, бо восем гадоў яго бездакорнай працы  ў гаспадарцы паслужыла таму асновай. Механізатар з многай тэхнікай на «ты»: на трактары «Нью Холанд» арэ, сее, на камбайне «Мега» ўбірае збажыну.

— Як працуецца на новай машыне? — спыталі мы  Аляксандра Пятровіча.

— Ідзе выдатна. Максімальная выпрацоўка за дзень — амаль  тысяча тон масы, — наш субяседнік не хаваў сваёй задаволенасці.

Адвозкай зялёнай масы ад камбайна займа-ліся ў асноўным чатыры  трактарысты: два Аляксандры Чыркуны (бацька і сын), Алег Лашук і Аляксандр Цвірко. Уборка кукурузы на сілас закончана. З яе заклалі больш за 15,5 тысячы тон спажыўнага корму.

Убраў механізатар на сілас і 79 гектараў люцэрны чацвёртага ўкосу. Закончыўшы з нарыхтоўкай кармоў, ён пачаў уздымаць зябліва.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.