ЛЕПШАЯ НА СВЕЦЕ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У нашай школе прайшло свята «Мая мама — лепшая на свеце». На яго былі запрошаны нашы матулі. Яны сталі  актыўнымі ўдзельнікамі свята.

На пачатку мерапрыемства матулям было прапанавана паглядзець мультымедыйную прэзентацыю «Імя майго анёлка — матуля».  Затым пачалася канцэртная праграма, у якой вучні чыталі  вершы. Кожны  быў пранікнуты пяшчотай, ласкай, дабрынёй да той адзінай, непаўторнай, якая дала нам дарогу ў жыццё.  У выкананні дзяўчынак прагучалі песні «Матуля і дачка», «Далёка ад мамы», «Самая лепшая песня пра маму».

Затым прайшла цікавая гульнявая праграма. Гледачы і ўдзельнікі свята падзяліліся на дзве каманды — каманда «Матулі» і каманда «Дзеткі». Мамы актыўна ўдзельнічалі ў  конкурсах «Папялушка», «Я самая прыгожая», «Не дай сабе засохнуць», «Кулінарны» і г.д. Дзеці не адставалі ад сваіх матуль. Хлопчыкі  прыгатавалі смачны салат з таго, што можа знаходзіцца пад рукой у любой гаспадыні, калі прыходзяць нечаканыя госці. У нас не было строгага журы. Мы гулялі і адпачывалі з задавальненнем.

Кацярына ВЛАДЫКА, вучаніца 6 класа ДУА «Карцэ-віцкая сярэдняя школа»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.