Лепшы малады спецыяліст — 2012

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аляксей Андросік (на здымку — злева) — выкладчык  Аношкаўскай ДШМ. А яшчэ — яе выпускнік. А яшчэ —  ён быў у першым складзе  «Аношкаўскіх музыкаў» — узорнага ансамбля, якім зараз  паспяхова кіруе і які дае каля 40 канцэртаў у год. Аляксея называюць дастойным прадаўжальнікам  справы заснавальніка калектыву Віктара Навумчыка. Ён таксама  аранжыруе  музыку для  юных выканаўцаў, таксама змог заваяваць аўтарытэт сярод іх.

— Гэта чалавек на сваім месцы, — так характарызуюць Аляксея ў аддзеле культуры райвыканкама. — Ён адданы сваёй справе, сур»ёзны і адказны  спецыяліст, любіць беларускую музыку. У калектыве зараз  новыя інструменты, новая музыка — новае аблічча.  Быццам другое дыханне  адкрылася.

Не так даўно «Аношкаўскія музыкі» вярнуліся з  Градзіска-Мазавецкага, дзе выступалі на адкрыцці новай школы. Нашы землякі  падрыхтавалі  спецыяльную праграму для польскіх гледачоў, у якую ўключылі  беларускія народныя і  польскую песні, а  таксама элементы харэаграфіі. Польскія равеснікі юных аношкаўцаў, іх бацькі стоячы  апладзіравалі калектыву, які на высокім мастацкім узроўні, без фанаграмы выступіў так цудоўна, што заставіў гледачоў падпяваць і прытанцоўваць.

Безумоўна, беларускім артыстым аказалі добры  прыём, падрыхтавалі  цікавую  экскурсійную праграму. Хлопцы нават згулялі ў футбол з равеснікамі, з якімі  размаўлялі па-англійску. На жаль, у польскіх школах  рускую ці беларускую мову  так масава, як раней, не вучаць. Затое аношкаўцы  прадэманстравалі, як гучаць беларускія народныя мелодыі. А гэта ўжо музычная дыпламатыя.

На ўрачыстым мерапрыемстве  з нагоды Дня работнікаў культуры  кіраўніку ўзорнага калектыву «Аношкаўскія музыкі» Аляксею Андросіку будзе ўручана пасведчанне «Лепшы спецыяліст-2012, які працуе ў аграгарадку» рэспубліканскага прафсаюза работнікаў культуры. Узнагарода знойдзе  свайго героя, якому  ўжо аддадзены дзіцячыя сэрцы, аказваюць давер бацькі і выказваюць словы ўдзячнасці гледачы.

Вольга МАРЧАНКА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.