На бурачным полі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пяты сезон убірае  цукровыя буракі на камбайне  «Кляйнэ» механізатар ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» Аляксандр  Іванавіч Горбель (на здымку). Атрымаў новую машыну, якую гаспадарка купляла ў крэдыт, перасеў на яе  з айчыннага  камбайна КСН-6. Так што вопыту  работы на бурачных  плантацыях яму не займаць.

«Нясвіжскія Астроўкі»  пачыналі капаць буракі ў раннія тэрміны ўборкі, першымі  даставілі сёлета салодкае  карэнне на Гарадзейскі  буракапрыёмны  пункт.  На наша пытанне пра дзённую  выпрацоўку Аляксандр Іванавіч адказаў:

— Бывае розная. Калі гадзін пятнаццаць запар  папрацуеш, то гектараў дванаццаць выкапаеш.

— А як паверхня поля — роўная? Бо пятнаццаць гадзін па ёй праездзіць…

— Поле добрае. Сам апрацоўваў яго на АКШ перад сяўбой, — усміхнуўся механізатар.

Вось як атрымліваецца: клопат пра добры ўраджай памнажаецца на клопат пра ўласнае (ці  таварышаў па працы) самаадчуванне.  Дапусціш загану падчас падрыхтоўкі глебы — сам  жа будзеш  потым, падчас  уборкі,  трэсціся па няроўнасцях. Але, здаецца, цяпер такога ўжо і не  сустрэнеш. Сучасная тэхніка добрая,  палі, куды ні глянь, выраўненыя, прыгожыя.

Каб захаваць  высокую  прадукцыйнасць працы, работнікаў  два разы ў дзень кормяць у полі. Абеды, кажа Аляксандр Горбель, смачныя, сытныя:

— Нашы повары — самыя лепшыя.

У дзень  наведвання гаспадаркі  карэспандэнтамі «НН»  ад камбайна  караняплоды  адвозілі тры аўтамашыны МАЗ з прычэпамі. Вадзіцелі Віталь Куган, Віталь Пашкевіч і Сяргей Ткачэнка ссыпалі буракі на полі ў бурт. На цукровым камбінаце  быў заказаны буракапагрузчык, каб арганізаваць актыўную адвозку каранёў.

Па стане на 9 кастрычніка ў гэтым  адкрытым акцыянерным  таварыстве ўбрана 154 гектары цукровых  буракоў, што складае 50 % ад пасеянага. Выхад з кожнага гектара — 526  цэнтнераў.

Уклад у агульную справу  ўносіць і наш новы знаёмы — механізатар  Аляксандр Горбель. Сваёй добрасумленнай  працай.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.