На радзіме Якуба Коласа

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У гэтым годзе мы адзначаем вельмі важную дату для ўсяго беларускага народа -130 гадоў з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Людзей, якія  ў сваіх творах паказалі душу ўсяго беларускага народа.

Не так даўно я пабывала ў музеі Якуба Коласа ў Мікалаеўшчыне. Адразу ж кідаецца ў вочы шыльда на доме, на якой напісана: «У гэтай хаце ў 1885-1890 гадах жыў вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас».

Мне вельмі хацелася ўбачыць гэту хату, бо Якуб Колас нярэдка ўзгадваў пра яе ў сваіх вершах.

Як і пісаў паэт, хатка невялікая, сціплая, але колькі ў ёй цікавага! Вельмі адмысловая мэбля, зробленая дзядзькам Міхасём, самавар, якому амаль што 150 гадоў, печка, дзе гатаваліся грэчневыя бліны, якія дзеці вельмі любілі.

Я ўпэўнілася, што Якуб Колас правёў свае дзіцячыя гады ў вельмі маляўнічым месцы, адсюль і  любоў да прыроды Беларусі ў яго творчасці.

Менавіта ў гэтай вёсцы ўпершыню сустрэліся калісьці Янка Купала і Якуб Колас. Аб гэтым сведчыць камень, які пастаўлены ў Мікалаеўшчыне з гэтай нагоды. На ім надпіс: » Тут 100 гадоў назад упершыню сустрэліся Янка Купала і Якуб Колас». Пасля гэтага паміж песнярамі завязалася моцнае сяброўства.

І Янка Купала, і Якуб Колас сталі волатамі беларускай літаратуры, і сёння мы памятаем іх і іх творы, дзякуем  за  творчасць.

Галіна ЖЭРКА, вучаніца Нясвіжскай гімназіі


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.